№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Паэтычны фэст "Вершы на асфальце" стартуе 12 лютага

4 лютага 2015

12—15 лютага ў Мінску чацверты раз пройдзе Міжнародны паэтычны фестываль імя Міхася Стральцова “Вершы на асфальце” з удзелам беларускіх паэтаў і замежных гасцей.

Арганізатары фестывалю: ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і Беларускі ПЭН-цэнтр.

Сайт фестывалю: stralcou-fest.by.

Мерапрыемствы будуць праходзіць на дзвюх пляцоўках: Галерэя “Ў” і Галерэя TUT.BY. Уваход на ўсе вечарыны вольны. Падрабязную праграму гл. ніжэй.

Сёлета партнёрамі фестывалю выступаюць: Шведскі саюз пісьменнікаў, партал TUT.BY, кампанія Prestigio, пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, пасольства Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”, Інстытут імя Гётэ ў Мінску.


“Вершы на асфальце”
IV Міжнародны паэтычны фестываль імя Міхася Стральцова 

 


Праграма фествалю

12.02, чацвер

Месца: Галерэя “Ў” (пр-т Незалежнасці, 37А)

 

19.00 Фестывальны пралог

Інстытут імя Гётэ ў Мінску прадстаўляе вечарыну “Як намаляваць верш” з удзелам паэта Андрэя Хадановіча і мастака Райнхарда Кляйста (Германія). Спецыяльны госць — Уладзь Лянкевіч (гітара). 

 

13.02, пятніца

Месца: Галерэя “Ў” (пр-т Незалежнасці, 37А)

 

18.00 — 19.00 Антыпаэзія: вечар празаікаў Школы маладога пісьменніка.

19.00 — 20.00 “Усход-Захад”

Жанар Секербаева (Казахстан), Арвіс Вігулс і Сяргей Цімафееў (Латвія), Эрлінг Кітэлсэн (Нарвегія).

20.00 — 21.00 “Крок”: Юры Завадскі прадстаўляе кнігі беларускіх і ўкраінскіх аўтараў. Дзмітро Лазуткін, Юры Мацевашчук, Міхась Баярын, Сяргей Прылуцкі.

21.00 “Жыццё Марыі”: вечар Сяргія Жадана (Украіна) з удзелам перакладчыка Андрэя Хадановіча (Беларусь).

 

14.02, субота

Месца: Галерэя “Ў” (пр-т Незалежнасці, 37А)

 

15.00 — 16.40 “Літаратура і мультыкультуралізм. Роля паэта як амбасадара культуры”. Дыскусія з удзелам Жанар Секербаевай (Казахстан), Атэны Фарухсад (Швецыя), Уладзіміра Арлова і Дзмітрыя Строцава (Беларусь).

Мадэратар: Юля Цімафеева.

17.00 — 17.30 Урачыстае адкрыццё фестывалю. Спецыяльны госць — Атэна Фарухсад (Швецыя).

17.30 — 19.30 “Вялікае Княства Паэзіі”.

Гінтарас Граяўскас, Гедрэ Казлаўскайтэ (Літва), Юстына Баргельска (Польшча), Ірына Баташчук, Сяргій Жадан (Украіна), Лявон Баршчэўскі, Адам Глобус, Наста Кудасава, Наталка Кучмель, Уладзь Лянкевіч (Беларусь).

20.00 — 22.00 Паэтычны СЛЭМ: Зборная Беларусі — зборная Украіны.

 

15.02, нядзеля

Месца: Галерэя TUT.BY (пр-т Дзяржынскага, 57; ст. м. Міхалова)

 

13.30 — 15.20 Беларускі Калегіюм прадстаўляе: “Літаратура пасля літаратуры. Канец прыгожага пісьменства?” Дыскусія з удзелам Валянціна Акудовіча, Максіма Жбанкова і Андрэя Хадановіча (Беларусь), Сяргея Цімафеева (Латвія), Юрыя Завадскага (Украіна).

Мадэратар: Ірына Дубянецкая.

15.30 — 16.30 Прэзентацыя дэбютных кніг паэзіі:

Кася Сянкевіч, Таня Скарынкіна, Антон Рудак, Юля Цімафеева.

16.40 — 17.00 Беларускі клімат: “Навязванне”. Дзмітры Плакс (Беларусь — Швецыя): тэкст, Ігар Корзун: вязанне, Drum Ecstasy: шум.

17.00 Паэтычны марафон. 1-я частка

Эрлінг Кітэлсэн (Нарвегія), Юры Завадскі (Украіна), Ірына Бельская, Яўген Бясчасных, Ганна Аўчыннікава, Зміцер Вішнёў, Уладзімір Глазаў і Ярына Дашына (Беларусь).

18.30 — 18.50 Сяргей Балахонаў з музычнай праграмай “Гомельскае метро”.

19.00 Паэтычны марафон. 2-я частка

Арвіс Вігулс (Латвія), Гінтарас Граяўскас і Гедрэ Казлаўскайтэ (Літва), Сабіна Брыло, Таня Светашова, Стась Карпаў, Мікіта Найдзёнаў і Людка Сільнова (Беларусь).

20.30 Музычна-паэтычны джэм

Уладзімір Лянкевіч, Таня Скарынкіна, Дзмітрый Строцаў, Віка Трэнас, Юля Цімафеева, Сяргей Цімафееў, Дзмітро Лазуткін, Сяргей Прылуцкі, Алена Сцепаненка (Украіна).

З удзелам музычных гуртоў:  Intelligency, TonqiXod, Triangle. 

Па ўсіх пытаннях, датычных фестывалю, звяртайцеся па тэлефоне 8 (017) 2008091 альбо пішыце на адрас sbp@lit-bel.org.

паводле lit-bel.org

Чытайце таксама

503