№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Памёр Генадзь Бураўкін

30 траўня 2014

Памёр Генадзь Бураўкін
Паэт і дзяржаўны дзеяч Беларусі пайшоў з жыцця ў 77 гадоў.

Бураўкін памёр у Мінску ва ўласнай кватэры. Апошнім часам ён пакутаваў на анкалагічнае захворванне.

Генадзь Бураўкін нарадзіўся 28 жніўня 1936 года ў вёсцы Шуляціна на Расоншчыне. У 1959 годзе скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ. Працаваў у часопісе “Камуніст Беларусі”, у газеце “Літаратура і мастацтва”, быў карэспандэнтам “Правды” па Беларусі, галоўным рэдактарам часопіса “Маладосць”.

У 19781990 гг. узначальваў Дзяржтэлерадыё БССР, аднак за падтрымку дэмакратычнага руху быў звольнены з гэтай пасады і накіраваны на дыпламатычную працу. Быў сталым прадстаўніком Беларусі ў ААН, намеснікам міністра культуры і друку. Узначальваў Таварыства беларускай мовы, быў сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў і ПЭН-цэнтра.



паводле euroradio.fm

Чытайце таксама

814