№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Памёр канадскі пісьменнік Фарлі Моўэт

8 траўня 2014

Памёр канадскі пісьменнік Фарлі Моўэт

6 траўня 2014 году ў Канадзе памёр папулярны пісьменнік і абаронца навакольнага асяроддзя Фарлі Мак-Гіл Моўэт. Ён не дажыў некалькі дзён да свайго 93-годдзя.

Пісьменнік памёр у сваім доме ў горадзе Порт-Хоўп (правінцыя Антарыё). Прычына смерці не ўдакладняецца.

Фарлі Моўэт нарадзіўся 12 траўня 1921 у мястэчку Бельвіль у правінцыі Антарыё. Займаўся даследаваннем фаўны поўначы Канады і Арктыкі. Падчас Другой сусветнай вайны Моўэт ваяваў у Еўропе ў складзе амерыканскай арміі, удзельнічаў у высадцы саюзных войскаў у Сіцыліі, у 1945 сустракаўся з савецкімі салдатамі на Эльбе. Пасля вайны скончыў біялагічнае аддзяленне Універсітэта Таронта. У 1950-я пачаў пісаць кнігі, стаўшы аўтарам некалькіх дзясяткаў твораў. Апошняя кніга (Eastern Passage) выйшла ў 2010 годзе. Творы Фарлі Моўэта перакладзеныя больш чым на 50 моваў.

Многія з яго кніг — напрыклад, “Сабака, які не хацеў быць сабакам” (1957), “Не крычы: “Ваўкі!” (1966), “Ад арыяў да вікінгаў, або Хто адкрыў Амерыку” (2004), — былі выдадзеныя ў СССР і Расіі. У Канадзе некаторыя з яго апавяданняў былі экранізаваныя.

За свае творы Фарлі Моўэт быў узнагароджаны шэрагам прэмій, у тым ліку Юбілейным медалём Каралевы Елізаветы ІІ.

Паводле belta.by, BBC Newswikipedia.org

Фота BBC

Чытайце таксама

206