№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Памёр паэт, перакладчык і спявак Марк Фрэйдкін

5 сакавіка 2014

Памёр паэт, перакладчык і спявак Марк Фрэйдкін
Рускі, паэт, перакладчык і спявак Марк Фрэйдкін памёр учора, 4 сакавіка. Яму было 60 гадоў, апошнім часам ён цяжка хварэў.

Фрэйдкін нарадзіўся ў Ленінабадзе (цяпер Худжанд, Таджыкістан), вучыўся ў Маскве. Ён перакладаў ангельскіх і французскіх паэтаў — Бэна Джонсана, Роберта Бэрнса, Томаса Хардзі, Эзру Паўнда, Стэфана Малармэ, Альфрэда Жары, Рэймона Русэля і іншых. У яго перакладах выходзілі творы для дзяцей Х’ю Лофцінга (пра доктара Дулітла) і Руала Дала. Фрэйдкін публікаваў і прозу, у тым ліку і мемуарную. У 2013 годзе выйшаў збор яго твораў у трох тамах. Ён кіраваў выдавецтвам “Carte blanche”, быў дырэктарам і ўладальнікам першай у Маскве прыватнай кнігарні “19 октября”.

Шмат каму Фрэйдкін быў вядомы сваімі песнямі — як на ўласныя, так і на чужыя вершы. Ён шмат перакладаў, публікаваў і спяваў французскага шансанье Жоржа Брасэнса. З 1997 году ён выпусціў шэсць альбомаў, у тым ліку “Эта собачья жизнь” (1997), “Меж еще и уже” (2000), “Король мудаков” (2005) , “Блюз для дочурки” (2010).

паводле lenta.ru

Чытайце таксама

432