№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Памёр шведскі паэт, нобелеўскі лаўрэат Тумас Транстромер

28 сакавіка 2015

Памёр шведскі паэт, нобелеўскі лаўрэат Тумас Транстромер
Шведскі паэт Тумас Транстромер, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 2011 год, памёр на 84-м годзе жыцця.

Пра гэта ў пятніцу паведаміў выдавецкі дом Bonniers. Датай смерці называюць 26 сакавіка.

Тумас Транстромер — аўтар 12 кніг вершаў і прозы, сярод іх — «Забароненыя крылы», «Жалобная гандола». Нобелеўскую прэмію Транстромеру ўручылі «за кароткія, напаўпразрыстыя вобразы, якія даюць абноўлены погляд на рэальнасць». 
 
Яго творы перакладзеныя прынамсі на 50 моваў. На беларускую мову творы Транстромера перакладалі Лявон Баршчэўскі, Алеся Башарымава, Дзмітры Плакс і Аляксандр Лукавенкаў.
паводле svaboda.org

Чытайце таксама

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

Новыя кнігі з серыі "Паэты планеты": Катул, Каханоўскі, Кітс, Гайнэ

19 красавіка ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча пройдзе прэзентацыя новых кніг з серыі "Паэты планеты".

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Абвешчаны доўгі спіс Прэміі Карласа Шэрмана

Журы прэміі імя Карласа Шэрмана вызначыла доўгі спіс намінантаў: 22 кнігі, перакладзеныя з 9 моваў 26 перакладчыкамі, выдадзеныя ў 9 выдавецтвах.

іншыя навіны
309