№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Прэмія часопіса "ПрайдзіСвет" будзе ўручаная 30 верасня

8 верасня 2015

Рэдакцыя часопіса “ПрайдзіСвет” паведамляе, што прэмія будзе ўручаная 30 верасня, у Міжнародны дзень перакладчыка. Сёлета прэмія за найлепшы пераклад на беларускую мову ў трох намінацыях —  “Проза”, “Паэзія” і “Публікацыя ў часопісе “ПрайдзіСвет” — будзе ўручацца ў шосты раз.  

У журы прэміі ўвайшлі: Уладзь Лянкевіч, Марыя Мартысевіч, Кацярына Маціеўская, Ціхан Чарнякевіч, Ганна Янкута.



Доўгі спіс прэміі:


Проза

Алеся Башарымава: Тувэ Янсан. Небяспечнае лета. — Мінск: Зміцер Колас; Ульф Нільсан. Найлепшы спявак у свеце. — Мінск: “Кнігазбор” (пераклад са шведскай)

Яўген Бяласін: Генрых Гайнэ. Пра Польшчу. — Мінск: “Галіяфы” (пераклад з нямецкай)

Ірына Герасімовіч: Ёнас Люшэр. Вясна барбараў. — Мінск: А. А. Калоша. (пераклад з нямецкай)

Лідыя Ёхансан: Юстэйн Гордэр. Сафіін свет. — Мінск: Зміцер Колас (пераклад з нарвежскай)

Марына Казлоўская, Марыя Пушкіна, Марына Шода: Анджэй Франашак. Мілаш. Аўтабіяграфія. — Вільня: “Логвінаў” (пераклад з польскай)

Надзея Кандрусевіч: Сара Лундберг. Віта Белая Крэска і Эйвінд. — Мінск: “Кнігазбор” (пераклад са шведскай)

Зміцер Колас: Жан Эшноз. 1914. — Мінск: Зміцер Колас (пераклад з французскай)

Сяргей Сматрычэнка: Карэл Чапэк. Паштарская казка. — Мінск: “Мастацкая літаратура” (пераклад з чэшскай)

Сяргей Сматрычэнка, Юлія Сматрычэнка: Вацлаў Гавэл. Жыццё ў праўдзе. — Вільня: “Логвінаў” (пераклад з чэшскай)

Казімер Сольц: Пэрніла Стальфэльт. Кніга пра смерць. — Мінск: Зміцер Колас (пераклад са шведскай)

Валер Стралко: Тарас Шаўчэнка. Мастак (аповесць). — Мінск: “Кнігазбор” (пераклад з рускай)

Марына Шода: Павел Гюле. Вайзэр Давідзік. — Вільня: “Логвінаў” (пераклад з польскай)

 

Паэзія

Лявон Баршчэўскі: Станіслаў Выспяньскі. Вяселле. Варшаваянка — Мінск: Зміцер Колас (пераклад з польскай)

Міхаіл Баярын: пераклады з кнігі “Самабыццё”. — Вільня: “Логвінаў” (пераклад з санскрыту)

Валер Стралко: Тарас Шаўчэнка. Мастак (вершы). — Мінск: “Кнігазбор” (пераклад з украінскай)

Андрэй Хадановіч: Яцак Качмарскі. Муры. — Гародня-Уроцлаў: “Гарадзенская бібліятэка”, Калегіум Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Езяраньскага (пераклад з польскай)

Юля Цімафеева: пераклады з “Кнігі памылак”. — Мінск: “Галіяфы” (пераклад з ангельскай)

 

Публікацыя ў часопісе “ПрайдзіСвет”

Аксана Данільчык: Віторыё Альф’еры. Пра ўладара і літаратуру (пераклад з італьянскай): http://prajdzisvet.org/texts/prose/pra-uladara-i-litaraturu.html

Павел Донаў: Говард Філіпс Лаўкрафт. Склеп (пераклад з ангельскай): http://prajdzisvet.org/texts/prose/sklep.html

Уладзіслава Гурыновіч: Говард Філіпс Лаўкрафт. Апавяданні (пераклад з ангельскай): http://prajdzisvet.org/texts/prose/katy-ultara.htmlhttp://prajdzisvet.org/texts/prose/padstupny-xaos.htmlhttp://prajdzisvet.org/texts/prose/ganchak.html,http://prajdzisvet.org/texts/prose/istota-u-svjatle-pouni.html

Вольга Колас: Антоніё Табукі. Сны сноў (пераклад з італьянскай): http://prajdzisvet.org/texts/prose/sny-snou.html

Франц Корзун: Клайв Стэйплз Льюіс. Лісты Круцяля (пераклад з ангельскай): http://prajdzisvet.org/texts/prose/listy-krutsjalja.html

Вальжына Морт: Кэралін Фаршэ. Нябесны прывід (пераклад з ангельскай): http://prajdzisvet.org/texts/kits/njabesny-pryvid.html

Ігар Крэбс: Генрых Гайнэ. Вершы (пераклад з нямецкай): http://prajdzisvet.org/texts/kits/ja-sniu,-ty-ljazhysh-u-trune.html

Раман Патапчук: Джордж Оруэл. Ліст пра ўзмацненне таталітарызму (пераклад з ангельскай): http://prajdzisvet.org/texts/prose/list-pra-uzmatsnenne-tatalitaryzmu.html

 
Аўтар сёлетніх статуэтак — Алесь Шаціла.


У папярэднія гады лаўрэатамі прэміі часопіса “ПрайдзіСвет” былі Лявон Баршчэўскі, Вера Бурлак, Антон Францішак Брыль, Альгерд Бахарэвіч, Алеся Башарымава, Вольга Калацкая, Марыя Мартысевіч, Сяргей Сматрычэнка, Сяргей Шупа і іншыя.

 

Таксама паведамляем, што часопіс “ПрайдзіСвет” распачаў краўдфандынгавую кампанію па зборы сродкаў на выданне другога зборніка з серыі пра Шэрлака Холмса Артура Конана Дойла. Азнаёміцца з падрабязнасцямі і падтрымаць праект можна па спасылцы:

http://www.talaka.by/projects/936/campaign

Чытайце таксама

1132