№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Прэмію часопіса "Дзеяслоў" уручаць 9 лютага

5 лютага 2015

Стаў вядомы шорт-ліст літаратурнай прэміі “Залаты апостраф”, якая традыцыйна адзначае найлепшыя публікацыі ў часопісе “Дзеяслоў” за год.

Уганараванне лаўрэатаў адбудзецца 9 лютага ў мінскім бары “ДК” (Талбухіна, 4, трэці паверх).

Пачатак у 18.30.

Уваход вольны.

 

Шорт-ліст літаратурнай прэміі “Залаты апостраф” за 2014 год 

 

Паэзія

Данута Бічэль. Настальгія па дзявочай краіне. №68 

Ярына Дашына. Пакой чакання. №72 

Людка Сільнова. Тэхніка дэтэктыўнага пісьма. №69 

 

Проза

Сяргей Дубавец. Вайна і мір. Справаздача. №71 

Сяргей Рублеўскі. Адыходнікі. Апавяданне. №72 

Андрэй Стэфановіч. Нататкі пра Эрнэста Саву, вандроўніка і вар’ята. №69 

 

Дэбют

Мікіта Найдзёнаў. Гэта не зразумее ніхто апроч. Вершы. №73 

Дзмітрый Лавіцкі. Птушыная нара. Вершы. №68 

Павал Хадзінскі. Дваццаць тры гадзіны свабодных адносінаў. №72

паводле lit-bel.org

Чытайце таксама

661