№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Прэмію "Дэбют" уручаць 24 сакавіка

20 сакавіка 2015

Прэмію

24 сакавіка ў 18.30 у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (вул. М.Багдановіча, д. 7А) адбудзецца ўручэнне прэміі "Дэбют" імя Максіма Багдановіча. Весці цырымонію будзе Андрэй Хадановіч, а музычнае суправаджэнне забяспечыць гурт "Ілюжан" (фанк, рок, джаз, фольк).

Сёлета на прэмію прэтэндуюць наступныя кнігі:

Проза

1. Віталь Воранаў. Шэптам. — Беласток: “Wschodzący Białystok”
2. Аляксей Палачанскі. Мой цвік. — Мінск: “Галіяфы”
3. Рома Свечнікаў. Рома едзе: кніга 1. — Вільня: 34mag.net / “Логвінаў”

Паэзія

1. Таццяна Нядбай. Сірэны спяваюць джаз. — Варшава
2. Антон Рудак. Верхні горад. — Мінск: “Кнігазбор”
3. Юля Цімафеева. Кніга памылак. — Мінск: “Галіяфы”

У намінацыі “Пераклад” прэмія сёлета прысуджацца не будзе.

Лаўрэаты прэміі ў кожнай з намінацыяў атрымаюць ад Фонду “Вяртанне” чэк на суму 30 мільёнаў беларускіх рублёў.

“Дэбют” — літаратурная прэмія, што ўручаецца за дэбютны твор. Аўтарам намінаваных твораў на момант вылучэння мусіць быць не больш за 35 поўных гадоў. Даецца за творы ў жанрах, у якіх працаваў Максім Багдановіч: паэзія, проза, мастацкі пераклад. Заснаваная ў снежні 2010 году Беларускім ПЭН-цэнтрам, Саюзам беларускіх пісьменнікаў і Мясцовым дабрачынным фондам “Вяртанне” (г. Мінск).

 

паводле pen-centre.by

Чытайце таксама

459