№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Прэзентацыя зборніка вершаў Баляслава Лесьмяна

27 лістапада 2017

30 лістапада 2017 года а 19-ай гадзіне ў кнігарні “Сон Гогаля”(вул. Леніна, 15) у рамках цыкла “МЕСЯЦ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ” адбудзецца прэзентацыя зборніка выбраных вершаў Баляслава Лесьмяна ў перакладзе на беларускую мову.
 
Выхад тома вершаў знакамітага польскага паэта ў перакладзе на беларускую мову быў прымеркаваны да сёлетняй падвойнай гадавіны: 140 гадоў з дня нараджэння паэта і 80 гадоў з дня яго смерці.
 
У імпрэзе возьмуць удзел:
 – перакладчыцы вершаў Лесьмяна Марыя Мартысевіч, Кацярына Маціеўская і Ганна Янкута,
 – выдавец серыі “Паэты планеты” Зміцер Колас,
 – спецыяльны госць: польскі перакладчык, кіраўнік польска-беларускіх перакладчыцкіх семінараў Адам Паморскі.
 


Вядоўца – Андрэй Хадановіч.
 
Баляслаў Лесьмян (1877–1937) – адзін з самых значных польскіх паэтаў міжваеннага перыяду, аўтар зборнікаў вершаў “Сад на раздарожжы” (Sad rozstajny), “Луг” (Łąka), “Цяністы напой” (Napój cienisty), “Лясная дзея” (Dziejba leśna, пасмяротны). Паэзія Лесьмяна – гэта своеасаблівы фантастычны свет са сваёй уласнай міфалогіяй і філасофіяй; яе крыніцамі былі і згадкі паэта пра ўкраінскую прыроду, і польскі фальклор, і ўласнае бачанне рэчаіснасці. “...Што б ні сказалі пра паэзію – усё памылка. І мы ахвотна спавядаемся ў гэтай памылцы і прызнаем сваю няздольнасць разгадаць таямніцу глыбінь, з якіх паўстае новы твор. Мы ведаем толькі тое, што цэлы шэраг маладых талентаў здабывае з навакольнага змроку святло, без якога жыццё робіцца невыносным цяжарам”.
 
Серыя “Паэты планеты” прадстаўляе беларускаму чытачу шэдэўры сусветнай паэзіі на беларускай мове. На сённяшні дзень серыя ўлучае 29 выданняў і пастаянна папаўняецца. Сярод выдадзеных кніг – зборнікі Сапфо, Катула, Шэкспіра, Гётэ, Рыльке, Петраркі, Лоркі, Гайнэ, По, Апалінэра, Барадуліна, Каханоўскага і інш.

УВАХОД ВОЛЬНЫ.
паводле Паводле арганізатараў

Чытайце таксама

1441