№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Прэзентацыя беларускага падручніка па мове санскрыт у кнігарні "логвінаЎ"

29 кастрычніка 2014

Прэзентацыя беларускага падручніка па мове санскрыт у кнігарні

29 кастрычніка а 19-й гадзіне ў Галерэі “Ў” (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37А)  адбудзецца прэзентацыя падручніка “Уводзіны ў традыцыйны санскрыт”.

У імпрэзе акрамя аўтара, Міхаіла Баярына, бяруць удзел паэт і перакладчык з санскрыту і іншых старажытных моваў Ігар Кулікоў, а таксама выкладчыца курсаў санскрыту Наталля Уласава.

У праграме — чытанні перакладаў старажытнай санскрыцкай паэзіі на беларускую мову. 

Аздобнай часткай імпрэзы абяцае быць выступ студыі індыйскага танцу “Наваратна”.

Наведнікі прэзентацыі маюць магчымасць набыць падручнік, выдадзены выдавецтвам “Логвінаў”, танней, чым ён будзе каштаваць у кнігарнях.

Чытайце таксама

593