№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Прыём перакладаў на конкурс працягнуты да 15 верасня!

10 ліпеня 2014

Прыём перакладаў на конкурс працягнуты да 15 верасня!
Часопіс "ПрайдзіCвет" і Цэнтр "Экумена" вырашылі працягнуць прыём працаў на конкурс паэтычнага беларускамоўнага перакладу псалмоў да 15 верасня.

Для перакладу прапануюцца наступныя псалмы (нумарацыя Септуагінты, у дужках — масарэцкая):

Пс. 1 (1)

Пс. 8 (8) 

Пс. 22 (23)

Пс. 50 (51)

Пс. 62 (63)

Пс. 83 (84)

Пс. 136 (137)

У склад журы конкурсу ўвайшлі:

Валянціна Аксак, журналістка, паэтка,
Наталля Васілевіч, тэолаг, Цэнтр "Экумена",
Уладзімір Лянкевіч, паэт, часопіс "ПрайдзіСвет",
Дзмітры Строцаў, паэт,
Сяргей Шупа, перакладчык.

Умовы конкурсу:

Перакладчыкі могуць перакладаць з наступных крыніцаў: з арыгінальнай старажытнагабрэйскай, з арыгінальнай старажытнагрэцкай Септуагінты (пры валоданні, адпаведна, старажытнагабрэйскай і старажытнагрэцкай мовамі), а таксама могуць спампаваць падрыхтаваныя Аргкамітэтам конкурсу тэксты псалмоў па-старажытнагабрэйску з падрадковым перакладам са старонкі часопіса “ПрайдзіСвет”

Крытэрам ацэнкі журы будзе не толькі дакладнасць перакладу, але і яго мастацкія вартасці.

Свае працы з пазнакай "Пераклад псалмоў" дасылайце на адрас rada@prajdzisvet.org да 15 верасня 2014 г. 23 гадзін 45 хвілін па беларускім часе. У лісце пазначце, калі ласка, сваё імя, прозвішча, месца пражывання і прафесію.

Усе пераклады, прадстаўленыя для ацэнкі паважанага і кампетэнтнага журы, будуць зашыфраваныя.

Пераможцы конкурсу атрымаюць прызы, найлепшыя пераклады будуць апублікаваныя.

Чытайце таксама

607