№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Прэзентацыя кнігі Кастуся Чарняца “Щежерь”

22 красавіка 2014

Прэзентацыя кнігі Кастуся Чарняца “Щежерь”

24 красавіка ў 19:00 у кнігарні “логвінаЎ” (Незалежнасці, 37А) адбудзецца прэзентацыя кнігі Канстанціна Чарухіна aka Кастусь Чарнец “Щежерь”.

У прэзентацыі возьмуць удзел культуролаг і літаратар Юлія Чарняўская, паэт Сабіна Брыло, а таксама літаратурны крытык Ганна Кісліцына. Мадэратар — Лідзія Міхеева. 

Пра кнігу:

“Щежерь” — зборнік апавяданняў, які выйшаў у 2013 годзе ў выдавецтве “Новое культурное пространство” (Санкт-Пецярбург) і быў уключаны ў шорт-ліст расійскай прэміі “НОС”.

 

паводле кнігарня "логвінаЎ"

Чытайце таксама

466