№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Шкляны перакладчык у Інстытуце Гётэ

29 верасня 2014

Шкляны перакладчык у Інстытуце Гётэ

30 верасня, у Міжнародны дзень перакладчыка, усе ахвотныя змогуць ужывую пабачыць майстэрства і мастацтва літаратурнага перакладу, паглядзець на працу перакладчыка па шліфоўцы тэксту і разам з ім папрацаваць над вырашэннем праблем: публіка зможа чытаць арыгінал і пераклад, які паўстае, сачыць за тым, якія цяжкасці з’яўляюцца ў працэсе працы над ім, і актыўна ўдзельнічаць у іх пераадоленні. 

У ролі “шклянога перакладчыка” выступіць Ірына Герасімовіч.  

Мадэратар: Сяргей Паўлавіцкі.

Адрас Інстытута імя Гётэ ў Мінску: вул. В. Харужай, 25/3, актавая зала.

Пачатак у 19.00.

На нямецкай і беларускай мовах.

Уваход вольны.

Пра перакладчыцу:

Ірына Герасімовіч, перакладчыца, арт-менеджарка і куратарка, нарадзілася ў 1978 годзе. Перакладала на беларускую мову творы такіх нямецкамоўных аўтараў, як Ільма Ракуза, Моніка Рынк, Марыца Бодражыч, Нора Гомрынгер, Дэа Лоэр, Марыюс фон Маенбург, Фальк Рыхтэр, Міхаэль Кумпфмюлер і інш. Рэалізуе праекты ў галіне літаратуры, выяўленчага мастацтва, тэатра.

паводле goethe.de

Чытайце таксама

1199