№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Шкляны перакладчык: Вольга Гапеева перакладае Нору Гомрынгер

29 верасня 2015

Шкляны перакладчык: Вольга Гапеева перакладае Нору Гомрынгер

30 верасня, у Міжнародны дзень перакладчыка, Інстытут імя Гётэ ў Мінску запрашае ўзяць удзел у незвычайным мерапрыемстве-перфомансе “Шкляны перакладчык” — пераклад з удзелам публікі. Пераклады паэзіі Норы Гомрынгер прэзентуе Вольга Гапеева.

Падчас перфомансу ўсе ахвочыя змогуць ужывую пабачыць майстэрства і мастацтва літаратурнага перакладу, паглядзець на працу перакладчыка па шліфоўцы тэксту і разам з ім папрацаваць над вырашэннем праблем: публіка зможа чытаць арыгінал і пераклад, які паўстае, сачыць за тым, якія цяжкасці з’яўляюцца ў працэсе працы, і актыўна ўдзельнічаць у іх пераадоленні. Запрашаем вас задаваць пытанні і актыўна ўдзельнічаць!

Вольга Гапеева (Volha Hapeyeva) — аўтарка сямі кніг. Стыпендыятка міжнародных літаратурных праграм для пісьменнікаў і перакладчыкаў (Нямеччына, Аўстрыя, Латвія), удзельніца міжнародных літаратурных фестываляў (Літва, Славенія, Нямеччына, Чэхія, Латвія і інш.). Творы Вольгі Гапеевай перакладаліся на ангельскую, нямецкую, польскую, македонскую, чэшскую, літоўскую і латышскую мовы.

Займаецца літаратурным перакладам (з ангельскай, нямецкай, кітайскай, японскай, латышскай), гендарнай праблематыкай у культуры і літаратуры, даследаваннямі ў галіне кампаратыўнай лінгвістыкі, філасофіі мовы і сацыялогіі цела. Мае ступень кандыдата навук. Супрацоўнічае з электроннымі музыкамі, выступае з аўдыё-паэтычнымі перформансамі.

Мадэратарка: Ірына Герасімовіч.


Пачатак у 19.00.

Інстытут імя Гётэ ў Мінску: вул. В. Харужай, 25/3, актавая зала, 4 паверх.

Уваход вольны.

На нямецкай і беларускай мовах.

 

Даведкі: +375 17 2374948 / bibl@minsk.goethe.org

паводле goethe.de

Чытайце таксама

1043