№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Сёння прэзентуюць шрыфт на аснове почырку Шаўчэнкі

9 верасня 2014

Сёння прэзентуюць шрыфт на аснове почырку Шаўчэнкі
9 верасня ў Нацыянальным музеі Тараса Шаўчэнкі (Кіеў), адбудзецца прэзентацыя ўнікальнага праекту "Kobzar KS", створанага пры падтрымцы Міністэрства культуры Украіны. Адзначаючы 200-ю гадавіну з дня нараджэння знакамітага ўкраінскага пісьменніка і мастака, "Кіеўстар" стварыў першы ў свеце шрыфт, які цалкам аднаўляе почырк Кабзара.

Праект адкрывае новы погляд на творчую спадчыну ўкраінскага паэта з дапамогай сучасных тэхналогій. Натхненнем для стварэння праекту стаў арыгінальны камп’ютарны шрыфт “Kobzar KS”, распрацаваны на аснове почырку Т. Шаўчэнкі.

Кожны ахвочы зможа ўбачыць унікальны шрыфт, даведацца пра гісторыю яго стварэння, а таксама пратэставаць афіцыйны сайт шрыфту, які дазваляе ствараць плакаты і футболкі, а таксама пісаць лісты почыркам Шаўчэнкі.

паводле vsiknygy.net.ua

Чытайце таксама

496