№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Слэм-сэйшн "Зборная Беларусі — Зборная Свету": ужо сёння

14 лютага 2014

14 лютага (пятніца) адбудзецца Слэм-сэйшн “Зборная Беларусі — Зборная Свету” ў межах Трэцяга міжнароднага паэтычнага фестывалю “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова.

Месца: крэатыўная прастора “Цэх” (пр-т Незалежнасці, 58, корп. 6 (праход праз вул. П. Броўкі), левы пад’езд, другі паверх). 
Вядоўца — Андрэй Хадановіч. З удзелам Сяргея Пукста. Пачатак а 19-й. Уваход вольны.


У праграме — выступы паэтаў з Беларусі, Расіі, Украіны. Падчас слэму прагучаць не толькі аўтарскія тэксты ўдзельнікаў, але і творы класікаў беларускай і замежнай літаратуры.

Зборная Беларусі:

Раіса Баравікова, Вера Бурлак, Віктар Жыбуль, Глеб Лабадзенка, Таня Светашова, Усевалад Сцебурака, Андрусь Такінданг, Віка Трэнас, Анка Упала.

Прагучаць вершы Янкі Купалы, Аляксея Пысіна, Рыгора Барадуліна, Віктара Шалкевіча, Віталя Рыжкова і іншых.

Зборная Свету:

Чарлз Букоўскі (ЗША), Марыя Галіна (Расія), Алена Герасімюк (Украіна), Сулейман Дыяманка (Сенегал—Францыя), Юрый Завадскі (Украіна), Галіна Крук (Украіна), Сяргей Прылуцкі (Беларусь—Украіна), Акіта Фуджы (Японія), Аркадзь Штыпель (Расія).


Прагучаць пераклады Андрэя Адамовіча, Уладзя Лянкевіча, Марыі Мартысевіч, Юлі Цімафеевай.

Не прапусціце! Навіны Стральцоўскага фэсту і праграма ўсіх мерапрыемстваў на stralcou-fest.by

паводле lit-bel.org

Чытайце таксама

425