№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Сталі вядомыя імёны фіналістаў прэміі імя Ежы Гедройца

4 верасня 2018

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца зацвердзіла Кароткі спіс. У яго ўвайшлі:

Уладзімір Арлоў. Танцы над горадам. Логвінаў, Мінск.
Альгерд Бахарэвіч. Сабакі Эўропы. Логвінаў, Мінск.
Адам Глобус. Сям'я. Мастацкая літаратура, Мінск.
Вінцэсь Мудроў. Забойца анёла. Кнігазбор, Мінск.
Павел Севярынец. Беларусалім. ФОП Серадняк Т.К., Днепр. Украіна.
Анка Упала. На заснежаны востраў. Выдавецтва Янушкевіч, Мінск.

Пераможца будзе абвешчаны 11 кастрычніка ў "Новай прасторы Галерэі «Арт-Беларусь» ZAL #2 у Палацы мастацтва” (вул.Казлова 3).



Вынікі конкурсу “Угадай Кароткі спіс”: ніхто з удзельнікаў не змог правільна назваць шэсць кніг шортліста. Таму прызавы фонд пераходзіць у наступны конкурс — “Угадай трох пераможцаў”. Мы прапануем угадаць трох фіналістаў Гедройца і выйграць камплект шасці кніг шортліста.

Умовы ўдзелу:

1. Змясціць каментаром свой варыянт першых трох месцаў Прэміі Гедройца 2018 да паста на старонцы Прэміі ў Фэйсбуку (у фармаце: 1 месца — /Аўтар, Назва кнігі/, 2 месца — /Аўтар, Назва кнігі/, 3 месца — /Аўтар, Назва кнігі/).
2. Расшарыць гэты пост на сваёй старонцы ў Фэйсбуку ў адкрытым доступе.
Адказы прымаюцца да 23:59 9 кастрычніка ўключна ў каментарах да гэтага паста. Сярод тых, хто назаве трох пераможцаў, якія супадуць з выбарам журы, на ўручэнні Прэміі імя Ежы Гедройца будзе разыграны адзін камплект кніг шортлістараў.
Падрабязны рэгламент конкурсу можна знайсці ў першым каментары пад адпаведным пастом у Фэйсбуку.

Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца заснаваная 28 снежня 2011 года і ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу прозы, выдадзеную (у папяровым або электронным варыянтах) на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы. У папярэднія гады галоўную ўзнагароду атрымлівалі Павел Касцюкевіч, Уладзімір Някляеў, Ігар Бабкоў, Віктар Казько, Макс Шчур, Зміцер Бартосік. Суарганізатарамі прэміі з’яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску.

У журы прэміі сёлета ўвайшлі Валянцін Акудовіч, Ала Брадзіхіна, Ганна Бутырчык, Пятро Васючэнка, Сяргей Кавалёў, Марына Казлоўская, Ціхан Чарнякевіч.

паводле Паводле прэс-рэлізу

Чытайце таксама

26 кастрычніка 2018

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

19 лютага 2019

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

іншыя навіны
389