№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Сяргей Сматрычэнка атрымаў прэмію Іржы Тайнэра

25 траўня 2015

Сяргей Сматрычэнка атрымаў прэмію Іржы Тайнэра
У межах кніжнага кірмашу «Свет кнігі», які штогод праходзіць у Празе, беларускі перакладчык і багеміст Сяргей Сматрычэнка атрымаў прэмію Іржы Тайнэра, што ўручаецца за значны ўнёсак у папулярызацыю чэшскай літаратуры ў свеце. 

Прэмія была заснаваная ў 2010 годзе і носіць імя чэшскага эмігранта ў Вялікабрытаніі, шматгадовага галоўнага рэдактара часопіса Index on Censorship, перакладчыка і папулярызатара чэшскай літаратуры Іржы Тайнэра (Jiří/George Theiner).

Лаўрэатамі прэміі Іржы Тайнэра ў мінулыя гады былі выбітны польскі багеміст і журналіст Анджэй Ягадзіньскі (2011 г.), ізраільская пісьменніца і перакладчыца чэшска-габрэйскага паходжання Рут Бондзі (2012 г.) і нямецкі літаратуразнаўца і пісьменнік, даследчык пражскай нямецкамоўнай літаратуры Пэтэр Дэмэтц (2013 г.).
паводле Вераніка Бяльковіч

Чытайце таксама

719