№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Тэрмін прыёму прац на конкурс Бабарэкі прадоўжаны

6 сакавіка 2014

Тэрмін прыёму прац на конкурс Бабарэкі прадоўжаны

Беларускі ПЭН-цэнтр і сайт bookster.by інфармуюць, што тэрмін прыёму прац на конкурс маладых крытыкаў імя Адама Бабарэкі працягнуты да 15 сакавіка 2014 года. Запрашаем усіх маладых крытыкаў і літаратуразнаўцаў, якія яшчэ не паспелі даслаць свае працы, актывізавацца і зрабіць гэта бліжэйшым часам.

Хочам таксама нагадаць, што па выніках конкурсу аўтары найлепшых рэцэнзій возьмуць удзел у серыі майстар-класаў, прысвечаных пытанням літаратурнай крытыкі. Майстар-класы адбудуцца ў Мінску, у праграме запланаваныя сустрэчы з крытыкамі з Беларусі (Леанід Галубовіч, Віктар Жыбуль, Ганна Кісліцына, Марыя Мартысевіч, Ціхан Чарнякевіч і інш.), Расіі (Даніла Давыдаў), Украіны (Юрый Валадарскі), Чэхіі (Марцін Путна) і Швецыі (Інга-Ліна Ліндквіст). Больш падрабязную інфармацыю пра майстар-класы можна знайсці на сайце bookster.by: http://bookster.by/posts/chas-dlya-krytyki.

Галоўны прыз конкурсу крытыкаў імя Бабарэкі — двухтыднёвы побыт у Вільні ў рамках праграмы “Рэзідэнцыя маладога літаратара”.

Старонка конкурсу: http://pen-centre.by/konkurs_krytykau.html.



паводле Прэс-служба Беларускага ПЭН-цэнтра

Чытайце таксама

Абвешчаны Доўгі спіс Прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца прачытала 32 пададзеныя на Прэмію кнігі і пасля абмеркавання зацвердзіла Доўгі спіс.

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

Абвешчаны кароткі спіс Прэміі Шэрмана

Сёння, у Сусветны lзень перакладчыка, стаў вядомы кароткі спіс прэміі імя Карласа Шэрмана.

"Габрэйскі акцэнт": прэзентацыя новага нумару часопіса "ПрайдзіСвет"

11 верасня ў кнігарні “логвінаЎ” пройдзе вялікая “афлайнавая” прэзентацыя “Габрэйскага акцэнту” — новага нумару “ПрайдзіСвета” — з удзелам вядомых беларускіх аўтараў і перакладчыкаў.

іншыя навіны
247