№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Доме дружбы адзначаць 100-годдзе Тувэ Янсан

11 снежня 2014

У Доме дружбы адзначаць 100-годдзе Тувэ Янсан
Аддзяленне пасольства Фінляндыі сумесна з таварыствам сяброўства “Беларусь — Фінляндыя” ладзіць літаратурна-музычны вечар “Чароўны свет Тувэ Янсан”, прымеркаваны да стагоддзя мастачкі і пісьменніцы.

У межах імпрэзы адбудзецца прэзентацыя беларускага перакладу кнігі Тувэ Янсан “Небяспечнае лета”. Сярод запрошаных удзельнікаў вечару — перакладчыца Алеся Башарымава, літаратуразнаўца і палітычны аглядальнік Аляксандр Фядута, выдавец Зміцер Колас ды іншыя.

Імпрэза адбудзецца 16 снежня ў Доме дружбы (Мінск, вул. Захарава, 28).

Пачатак у 17.00.

Уваход вольны.

Падзея ў Фэйсбуку.

паводле арганізатараў

Чытайце таксама

19 лютага 2019

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

іншыя навіны
225