№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У інтэрнэце знайшлі невядомыя лісты Мэры Шэлі

14 студзеня 2014

У інтэрнэце знайшлі невядомыя лісты Мэры Шэлі

Знойдзеныя невядомыя лісты ангельскай пісьменніцы Мэры Шэлі. Пра гэта паведамляе The Guardian. Аб знаходцы заявіла ганаровы прафесар універсітэта Англія Раскіна спецыяліст па рамантызме Нара Крук.

На 13 раней невядомых лістоў Шэлі Крук выпадкова наткнулася ў інтэрнэце. Выявілася, што пералік лістоў, падпісаных Мэры Ўолстанкрафт Шэлі, выкладзены на сайце архіва графства Эсэкс. Поўнага тэксту лістоў у сеціве няма, але пазначаныя даты іх напісання, адрасаты, колькасць старонак, у некаторых выпадках прыведзеныя цытаты. Прафесар Крук выявіла, што гэтая карэспандэнцыя ніколі не была апублікаваная. Як доўга каталог лістоў Шэлі захоўваўся на сайце архіва, не паведамляецца.

Знойдзеныя лісты датаваныя рознымі перыядамі — ад 1831 да 1849 года. Апошнія Шэлі пісала ўжо ў цяжка хворым стане — пісьменніца памерла ў 1851 годзе ад злаякаснай пухліны мозгу. Паслання Шэлі адрасаваныя сябру яе сям'і біржаваму маклеру Гарацыю Сміту і яго дачцэ Элізе. На некаторых пасланнях захаваліся сляды чырвонага сургучу з асабістай пячаткай пісьменніцы — раней аб існаванні такой пячаткі вядома не было.

У лістах Шэлі распавядае пра сваё наведванне каранацыі Вільгельма IV у 1831 годзе, пра сына-падлетка па імені Персі, пра стан свайго здароўя. Таксама Мэры Шэлі просіць у сябра дазволу апублікаваць адрасаваныя яму лісты яе мужа Персі Бiшы Шэлi, у якіх утрымліваюцца нападкі на рэлігію. Крук адзначае, што ні ў адным са знойдзеных лістоў пісьменніца не згадвае сваю кнігу пра Франкенштэйна, нягледзячы на тое, што ў 1831 годзе яна была перавыдадзеная.

Мэры Шэлі, народжаная Мэры Ўолстанкрафт Годвін (1797-1851), атрымала вядомасць дзякуючы раману “Франкенштэйн, ці Сучасны Праметэй” (1818). Таксама яна напісала раманы “Матыльда”, “Апошні чалавек” і “Лёс Перкіна Ўорбека”. Пісьменніца была замужам за паэтам-рамантыкам Персі Шэлі, які памёр у 1822 годзе.

паводле Lenta.ru

Чытайце таксама

425