№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Мінску прэзентуюць кнігу Тараса Шаўчэнкі "Мастак"

19 сакавіка 2014

У Мінску прэзентуюць кнігу Тараса Шаўчэнкі
20 сакавіка ў 16.00 у Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур (Мінск, вул. Чычэрына, 19) адбудзецца прэзентацыя кнігі твораў Тараса Шаўчэнкі “Мастак” у перакладзе на беларускую мову Валерыя Стралко. Імпрэза прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння класіка ўкраінскай літаратуры. Уваход вольны.

Арганізатары — пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь, ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

У прэзентацыі возьмуць удзел беларускія і ўкраінскія літаратары, а таксама прадстаўнікі ўкраінскай дыяспары ў Беларусі.

Кніга выдадзеная дзякуючы спрыянню надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Міхаіла Ежэля і ганаровага консула Украіны ў Гродне Валянціна Байко. Падтрымала выданне і ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

“Па-новаму загучалі ў перакладзе Валерыя Стралко і знакамітыя радкі “Кабзара”. Трэба было мець пэўную смеласць і майстэрства, каб адважыцца пераствараць іх па-беларуску пасля класікаў нашай літаратуры. Па нараджэнні ўкраінцу, улюбёнаму ў беларускую (і родную, вядома ж) мову В. Стралко ўдалося гэта зрабіць надзвычай дакладна і, без перабольшвання, дасканала. Захаваныя, здавалася б, непаўторная мелодыка Шаўчэнкі і сам дух творчасці Паэта”, — адзначае ў паслямове да выдання старшыня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Барыс Пятровіч.
паводле lit-bel.org

Чытайце таксама

491