№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У серыі "Пункт адліку" выйшлі дэбютныя кнігі Антона Рудака і Андрэя Лазуткіна

30 кастрычніка 2014

Абодва аўтары сёлета скончылі Школу маладога пісьменніка пры ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў". 

Дэбютную кнігу Антона Рудака (нар. 1989) склалі вершы, напісаныя за апошнія пяць гадоў. “Верхні горад” — гэта знаёмыя мясціны з нечаканага ракурсу, прыватныя ўспаміны і агульная спадчына, мінулае і сучаснасць.

Рэдактар кнігі — Андрэй Хадановіч, мастак вокладкі — Ксенія Шталянкова.


3 лістапада
  Антон Рудак  прэзентуе свой дэбютны зборнік “Верхні горад”.


У імпрэзе апрача аўтара бяруць удзел:

Юля Цімафеева,
Андрэй Хадановіч.

Адрас: кнігарня “логвінаЎ” (Незалежнасці, 37А, Мінск). 

Пачатак у 19.30. 

Уваход вольны.



Пра кнігу Андрэя Лазуткіна кажа яе рэдактар Людміла Рублеўская:

"Проза двадцатилетних" — модный ныне феномен, хотя статуса феномена заслуживают единицы из поколения. Андрей Лазуткин — именно такой "единичный" автор. Чем живут, как глядят на историю и современность рожденные в Беларуси 1990-х? Для многих это станет открытием, кого-то возмутит, кого-то ранит. Поколение межвременья, выросшее в разломе эпох, когда прежние идеалы умерли, а новые не набрали силу, когда ни семья, ни школа, ни государство не способны дать веру во что-то, объяснить — кто ты, и кто — твой народ... Что их ждет? Молодой автор поставил амбициозную задачу — найти ответ на этот вопрос экспериментальным путем, отправив героя-аватара в смоделированное прошлое, в котором Вторая мировая война закончилась с другим итогом, и параллельно — в болевые точки современности. Он путешествует по Беларуси агрогородков и обветшалых хрущевок, едет в Вильнюс, Львов, Варшаву, в сопровождении бырла, юношеского цинизма и мучительного желания понять, что происходит с миром. А там, в альтернативной истории, трясется в холодных теплушках по рабскому Отсланду, взрывает с партизанами железнодорожные станции и разбирается в политтехнологиях, которые остаются неизменными, отводя белорусам роль пешек в чужой кровавой игре. Автор обозначил жанр своего произведения, как ост-модерн. Есть здесь и альтернативная история, и дизель-панк, и свойственный прозе двадцатилетних цинизм и стеб, но главное — это динамичная и острая, честная и талантливая проза, и новое яркое имя белорусской литературы". 

Над вокладкай кнігі працавала мастачка Наста Мазгавая.

Дарэчы, у серыі “Пункт адліку” — новы дызайн, распрацаваны Нікам Анціпавым.
паводле lit-bel.org

Чытайце таксама

695