№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Уручаная прэмія Гедройца 2014

3 чэрвеня 2014

Уручаная прэмія Гедройца 2014
2 чэрвеня ў кангрэс-холе гатэля “Вікторыя” ўручылі прэмію Гедройца за найлепшую кнігу 2013 года. Лаўрэатам прэміі зрабіўся Ігар Бабкоў з кнігай "Хвілінка: Тры гісторыі", які і атрымаў чэк ад IdeaBank.

Другое месца — Артур Клінаў з кнігай "Шклатара". Узнагарода за другое месца прадугледжвае творчую стыпендыю на востраве Готланд (Швецыя).

Трэцяе месца атрымаў Вінцэсь Мудроў за кнігу "Багун". Прыз — творчая стыпендыя ў Вроцлаве (Польшча).

У журы прэміі сёлета ўвайшлі: з беларускага боку — Валянцін Акудовіч, Уладзімір Арлоў, Альгерд Бахарэвіч, Барыс Пятровіч, Андрэй Хадановіч, Ціхан Чарнякевіч, з польскага боку — Малгажата Бухалік, Адам Паморскі. Ганаровы старшыня журы — Лешак Шарэпка, надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь. Ганаровы старшыня выконвае прадстаўнічыя функцыі і не ўдзельнічае ў працы журы.

Папярэднія пераможцы прэміі:

2012 — Павел Касцюкевіч з кнігай “Зборная РБ па негалоўных відах спорту”;

2013 — Уладзімір Някляеў з кнігай “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без”.
паводле pen-centre.by

Чытайце таксама

388