№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Водар старых кніг

16 чэрвеня 2015

Водар старых кніг
Цяпер, дзякуючы краме Frostbeard Studio з Мінеапалісу (ЗША), можна адчуваць гэты пах, запаліўшы араматычную свечку. У краме зробленыя свечкі з наступнымі кніжнымі пахамі - Old Books ("Старыя кнігі"), Book Cellar ("Кніжны склад") і Oxford Library ("Оксфардская бібліятэка").

Гэтую ідэю падказаў адзін з сапраўдных фанатаў папяровых кніг, якому хочацца ўдыхаць гэтыя пахі, калі ён чытае ў анлайне. Ствараючы сумесь кампанентаў з водарам старых кніг, уладальнікі крамы трымалі перад носам старую кнігу з пажаўцелымі старонкамі. Для аматараў больш прытхлых пахаў створаны водар "Кніжны склад". Адным з фаварытаў продажаў з'яўляюцца свечкі "Оксфардская бібліятэка".

У найбліжэйшы час будуць створаны араматычныя свечкі для аматараў навуковай фантастыкі.
паводле blog.rgub.ru

Чытайце таксама

19 лютага 2019

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

іншыя навіны
199