№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Выдадзім другую кнігу пра Шэрлака Холмса разам!

2 верасня 2015

Выдадзім другую кнігу пра Шэрлака Холмса разам!

Дарагія сябры! 

Часопіс "ПрайдзіСвет" запускае краўдфандынгавую кампанію, каб выдаць другую кнігу апавяданняў Артура Конана Дойла пра Шэрлака Холмса па-беларуску.

Спадзяемся, многія з вас чыталі першую кнігу апавяданняў "Прыгоды Шэрлака Холмса"  ў нашым перакладзе. І цяпер мы просім вас ахвяраваць грошы на наступны зборнік — “Нататкі пра Шэрлака Холмса”. 

Дзе камандзе перакладчыкаў-валанцёраў узяць сродкі на падрыхтоўку макету, паперу, працу друкарні, рэдактараў і карэктараў — вось загадка ХХІ стагоддзя, якую не пад сілу вырашыць нават легендарнаму дэтэктыву. Таму вы, чытачы, — сёння нашая адзіная надзея і апора. 

Кожны, хто ахвяруе грошы на кнігу, атрымае падарунак. Які — залежыць ад сумы. Напрыклад, за 300 000 рублёў можна будзе займець асобнік кнігі з копіяй аўтографа Артура Конана Дойла.

Гісторыі пра Шэрлака Холмса вось ужо другое стагоддзе захапляюць дзяцей і дарослых ва ўсім свеце. Пра гэта сведчаць шматлікія перавыданні перайманні і экранізацыі — чаго толькі вартыя нядаўнія фільмы Гая Рычы або серыял BBC "Шэрлак", які ўжо стаў культавым. Але гісторыя беларускага Шэрлака Холмса толькі пачынаецца. Давайце створым яе разам!

Апавяданні зборніка "The Memoirs of Sherlock Holmes" абеларушваюць для вас пяць перакладчыц з кола "ПрайдзіСвета" — аматаркі класічных дэтэктываў і віктарыянскай Англіі: Ганна Янкута, Алена Казлова, Кацярына Маціеўская, Алена Пятровіч і Марыя Мартысевіч.

Просім вас распаўсюдзіць гэты допіс: націсніце "упадабаць", падзяліцеся з сябрамі ў блогах і сацыяльных сетках. 

І, безумоўна, просім вас перайсці па спасылцы (http://www.talaka.by/projects/936/campaign) і выбраць суму ахвяравання.

Увага: па правілах сайта talaka.by вы не ахвяруеце грошы проста цяпер, вы толькі даяце згоду зрабіць гэта. Грошы ў вас папросяць, калі наш праект збярэ дастатковую суму.

паводле prajdzisvet.org

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

Абвешчаны прыём прац на літаратурны конкурс "Экслібрыс" імя Францішка Скарыны

13 студзеня 2017 года ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» абвяшчае пра пачатак прыёму прац на конкурс «Экслібрыс», які сёлета мае імя Францішка Скарыны, прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання…

Прэзентацыя зборніка вершаў Баляслава Лесьмяна

30 лістапада 2017 года а 19-ай гадзіне ў кнігарні “Сон Гогаля”(вул. Леніна, 15) у рамках цыкла “МЕСЯЦ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ” адбудзецца прэзентацыя зборніка выбраных вершаў Баляслава Лесьмяна ў перакладзе…

іншыя навіны
903