№17: Гульня ў гарады

№17: Гульня ў гарады

У новым, сямнаццатым, нумары мы спрабуем паглядзець, якімі бачаць свае гарады нашы сучаснікі і аднадумцы, пісьменнікі і пісьменніцы ХХІ стагоддзя.

Чытаць далей

Выйшаў беларускі пераклад рамана Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча "Знахар"

30 траўня 2016

 У электроннай серыі часопіса “ПрайдзіСвет” выйшла новая кніга — пераклад рамана Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча “Знахар”. З польскай мовы раман пераклалі Марына Казлоўская, Марыя Пушкіна, Марына Шода і Ганна Янкута. Электроннае выданне падрыхтаванае сумесна з выдавецтвам “Логвінаў” і парталам беларускіх электронных кніг kniharnia.by. Набыць кнігу можна тут: http://kniharnia.by/catalog/zamezhnaya_litaratura/znakhar/  



“Знахар” — польскі бестселер 1937 года. Меладраматычны раман Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча апавядае пра выбітнага варшаўскага хірурга, прафесара Рафала Вільчура, які пасля страты памяці і шматгадовых бадзянняў пад іменем Антонія Касібы трапляе парабкам на млын у мястэчку на Браслаўшчыне, дзе нечакана выяўляе ў сябе невытлумачальную здольнасць лячыць людзей.

Тадэвуш Далэнга-Мастовіч (1898 – 1939) – польскі празаік, сцэнарыст і журналіст, які нарадзіўся на Глыбоччыне. Аўтар сямнаццаці папулярных раманаў і некалькіх кінасцэнараў. На беларускую мову перакладзены ўпершыню. Гэтае выданне — вынік творчага эксперыменту, які меў на мэце даследаваць магчымасці калектыўнага перакладу.

“Знахар” Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча — чацвертая кніга ў электроннай серыі “Калекцыя “ПрайдзіСвета”. Неўзабаве чакаецца таксама выданне папяровай версіі рамана ў выдавецтве “Логвінаў”.

Марыя Мартысевіч: “Пяць прычын, каб прачытаць «Знахара» Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча”

 

Чытайце таксама

21 лістапада 2016

Конкурс для маладых перакладчыкаў з чэшскай мовы

Чэшскія цэнтры (ČC) і Літаратурная секцыя Інстытута мастацтваў – Інстытута тэатразнаўства (IDU) абвяшчаюць 4-ы Міжнародны конкурс маладых перакладчыкаў імя Зузаны Рот, знакамітай швейцарскай багемісткі…

8 студзеня 2017

"Перакладчыцкая майстэрня" аб'яўляе набор

Беларускі Калегіюм і Саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчаюць набор на новы курс мастацкага перакладу.

21 верасня 2016

Працягваецца збор сродкаў на выданне знакамітай казкі Льюіса Кэрала

Чуткі пра тое, што кніга Льюіса Кэрала “Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса” падрыхтаваная да друку, хадзілі ўжо даўно. Цяпер у кожнага ёсць магчымасць спрычыніцца да выдання гэтай разумнай, смешнай…

20 лютага 2017

Выйшаў поўны беларускі пераклад "Прыгод барона Мюнхгаўзэна"

У Бібліятэцы часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum” і Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” выйшла новая кніга — “Прыгоды барона Мюнхгаўзэна” Г. А. Бюргера і Р. Э. Распэ ў перакладзе…

іншыя навіны
208