№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Выйшлі дзіцячыя кнігі пра Віту Белую Крэску

15 верасня 2014

Выйшлі дзіцячыя кнігі пра Віту Белую Крэску
Дзве новыя кнігі для дзяцей выйшлі ў серыі “Каляровы ровар” Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў. Яны аб’яднаныя іменем аўтаркі — шведскай мастачкі, ілюстратаркі і пісьменніцы Сары Лундберг, і галоўнай гераіняй абедзвюх гісторый, якую завуць Віта Белая Крэска. Па-беларуску гэтыя творы загучалі дзякуючы перакладчыцы Надзеі Кандрусевіч.

У кнізе “Віта Белая Крэска” Сара Лундберг выступае ў ролі пісьменніцы і мастачкі адначасова. Гэтая кніга распачала серыю кніг пра дзяўчынку Віту, якая малюе крэскі на дарогах.



У першай гісторыі (2009) аўтарка знаёміць чытачоў з дзяўчынкай Вітай, якая дапамагае хлопчыку перайсці дарогу і малюе пешаходны пераход. Кніга аформленая ярка, незвычайна і сімвалічна. 

Другое выданне “Віта Белая Крэска і Эйвінд” (2011) Сара Лундберг аздабляе яшчэ больш дэталёва. Гэта гісторыя пра тое, як у Віты з’яўляецца сябар Эйвінд, але амаль адразу ж знікае, і Віта выпраўляецца яго шукаць. 

У 2013 з’явілася трэцяя кніга пра Віту, “Эйвінд і край свету”, якая пакуль што не перакладзеная на беларускую. 

 — Перакладаць серыю заўсёды цікава, бо назіраеш, як мяняюцца не толькі персанажы гісторыі, але часам і пісьменніца разам з імі, яе стыль 
аповеду. Бо першая кніга пра Віту напісаная ў педагагічнай манеры, а ў другой і трэцяй кнізе Сара Лундберг уздымае больш філасофскія пытанні, выкарыстоўвае кантрастныя дэтальныя вобразы, як у апісанні, так і ў малюнках.

Асаблівасцю кніг Сары Лундберг я б назвала тое, што тэкст і ілюстрацыі жывуць адным жыццём, яны рухаюцца разам і ёсць нібы працягам адно аднаго. І было цікава сачыць за гэтым рухам, за сугучнасцю словаў і малюнкаў, і перадаваць гэта ў перакладзе, — кажа Надзея Кандрусевіч.

Выданні “Віта Белая Крэска” і “Віта Белая Крэска і Эйвінд” можна знайсці ў мінскіх крамах “ЛогвінаЎ” (Пр. Незалежнасці, 37А) і “Веды” (вул. К. Маркса, 36). У хуткім часе яны будуць даступныя ў іншых кнігарнях — сталічных і па ўсёй Беларусі. Цікаўцеся! 
 
 

Чытайце таксама

19 лютага 2019

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

іншыя навіны
280