№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

З Калядамі і Новым годам!

23 снежня 2015

З Калядамі і Новым годам!
Дарагія сябры! Рэдактары і перакладчыкі часопіса "ПрайдзіСвет" віншуюць вас з зімовымі святамі і запрашаюць у гэтым годзе заспяваць за святочным сталом старадаўнюю ангельскую калядку па-беларуску.

Ананім


Калядка пра галаву дзіка

Нясу дзікову галаву,
Дадаўшы пахкую траву,
І вас да радасці заву
Quot estis in convivio!

Caput apri defero
Reddens laudes Domino

Не знае свет радзейшых страў, -
Я пільна гэта правяраў.
Яе ў гірлянды я прыбраў
Каб вам servire cantico!

Caput apri defero
Reddens laudes Domino

Наш аканом яе прывёз
У гонар Караля Нябёс,
І вам яе прызначыў лёс
In Reginensi atrio.

Caput apri defero
Reddens laudes Domino

Пераклаў
Антон Францішак Брыль.


Слухаць і глядзець: https://www.youtube.com/watch?v=r7adETaOYiQ

Пераклад лацінскіх выразаў:

Quot estis in convivio!
(Колькі вас ні ёсць на баляванні)

Caput apri defero  
Reddens laudes Domino
(Нясу галаву дзіка,
узносячы хвалу Пану)

Каб вам servire cantico!
(...паднесці, спяваючы)

In Reginensi atrio.
(У залі Каралевінага [каледжа ў Оксфардзе])

Ранейшыя пераклады калядак:

http://prajdzisvet.org/kit/134-karol-irad-i-pievien.html
http://prajdzisvet.org/texts/kits/dzve-kalyadki.html
http://prajdzisvet.org/text/1083-dobry-kniaz-vientslau.html
http://prajdzisvet.org/events/1107-darechnaje-u-kaliadny-chas.html

Чытайце таксама

933