№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Журы Нобелеўскай прэміі па літаратуры ўпершыню ўзначаліла жанчына

16 чэрвеня 2015

Журы Нобелеўскай прэміі па літаратуры ўпершыню ўзначаліла жанчына
Пісьменнік, літаратуразнаўца і літаратурны крытык Сара Даніус абрана пастаянным сакратаром Шведскай акадэміі, члены якой штогод прысуджаюць Нобелеўскую прэмію па літаратуры.

Упершыню гэты пост заняла жанчына. Адначасова як старшыня журы міжнароднай прэміі Даніус у гэтым годзе абвесціць імя лаўрэата. 53-гадовы прафесар літаратуразнаўства Сара Даніус нарадзілася ў Стакгольме. Яна піша літаратурныя рэцэнзіі, спецыялізуецца на творчасці Марсэля Пруста, Гюстава Флабэра і Джэймса Джойса.
паводле zviazda.by

Чытайце таксама

494