№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

З'явілася вокладка кнігі Артура Конана Дойла "Нататкі пра Шэрлака Холмса"

28 верасня 2015

Вокладка новай кнігі часопіса “ПрайдзіСвет”, на якую перакладчыкі збіраюць грошы, ужо гатовая! Яе намалявала дызайнерка Марыя Мухіна, аўтарка вокладкі першага зборніка пра Шэрлака Холмса і шэрагу іншых вокладак Бібліятэкі часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum”.

Для афармлення вокладкі быў выкарыстаны фотаздымак Мэры Э. Бутс, якая трапіла ў турму ў брытанскім гарадку Норд-Шылдс за крадзеж 20 снежня 1904 года. У гэтым годзе Артур Конан Дойл дапісваў зборнік апавяданняў “Вяртанне Шэрлака Холмса”.

 


Вокладка кнігі “Нататкі пра Шэрлака Холмса” працягвае гісторыю пра брытанскіх злачынцаў, якая пачалася на вокладцы зборніка “Прыгоды Шэрлака Холмса”; яе герой — злачынца на імя Джэймс Доўсан. Містэр Доўсан трапіў у турму ў 1902 годзе (акурат тады ў часопісе Strand друкавалася з працягам аповесць "Сабака Баскервіляў"). На дошцы, якую ён трымае ў руках, насамрэч напісанае здзейсненае злачынства (непрыстойнае агаленне).

 

Для таго каб вокладка не засталася проста вокладкай і пад ёй з’явіліся перакладзеныя на беларускую мову апавяданні пра Шэрлака Холмса, просім вас перайсці па спасылцы (http://www.talaka.by/projects/936/campaign) і ахвяраваць на выданне гэтай кнігі, а таксама распаўсюдзіць навіну.

Чытайце таксама

2125