№19: Нарвежскі вецер

№19: Нарвежскі вецер [18+]

Нумар, які мы прадстаўляем, досыць незвычайны. Па-першае, большасць перакладных тэкстаў у ім — празаічныя творы (ці хутчэй урыўкі з твораў) сучасных аўтараў, па-другое, яны былі спецыяльна абраныя для гэтага нумару нарвежскім выдаўцом і рэдактарам Крысціянам К’ельструпам і перакладзеныя Лідыяй Ёхансэн.

Чытаць далей

Яраслава Ананка

Нар. у 1987

Яраслава Ананка

Паэтка, перакладчыца, літаратуразнаўца. Навучалася на факультэце журналістыкі ў БДУ, а таксама ў Літаратурным інстытуце імя Максіма Горкага ў Маскве. Займаецца славістыкай у Берлінскім ўніверсітэце імя Гумбальта (дактарантура) і Пастдамскім універсітэце. Асноўныя сферы зацікаўленасці: расійская эміграцыя ў Германію ў 1920-х гадах, сучасная беларуская паэзія, руска-польска-беларускія літаратурныя і культурныя сувязі.

Піша на беларускай і рускай мовах. Друкавалася ў часопісах "Дзеяслоў" (Мінск), "Монолог" (Мінск — Масква), "Урал" (Екацерынбург), "День-Ночь" (Краснаярск), а таксама ў альманахах "Минская школа" (Мінск) і "Камчия" (Сафія). Перакладае з польскай і нямецкай моваў. Пераможца конкурсаў "Дзень Зямлі" (Мінск, 2003), "Малады літаратар. Да стагоддзя "Нашай Нівы" (Мінск, 2006). Уваходзіла ў лонг-лісты конкурсаў "Литрентген" (Екацерынбург, 2006), "Заблудившийся трамвай" (Санкт-Пецярбург, 2009). Лаўрэатка міжнароднага конкурсу (2-е месца) "Лучший перевод Ч. Милоша на русский язык" (2011, сумесна з Генрыхам Кіршбаўмам).

Жыве ў Берліне.

Чытайце таксама

Марыя Французская

Марыя Французская

Марыя Французская – паэтка, якая, як мяркуецца, нарадзілася ў Францыі ў канцы ХІІ ст

Станіслаў Ежы Лец

Станіслаў Ежы Лец

Наталля Вішнеўская

Наталля Вішнеўская

Беларуская паэтка

Сільвія Плат

Сільвія Плат

Амерыканская паэтка і празаік, якую лічаць адной з галоўных прадстаўніц і заснавальніц жанру “спавядальнай паэзіі”.

82