№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Уладзімір Бурыч (Владимир Бурич)

1932—1994

Уладзімір Бурыч

Рускі паэт, перакладчык, тэарэтык і прапагандыст верлібра.

Нарадзіўся 6 жніўня 1932 году ў Аляксандраўск-Грушаўскім, вырас у Харкаве. Скончыў факультэт журналістыкі МДУ (1955), працаваў рэдактарам у выдавецтве “Маладая гвардыя”. Эпізадычна друкаваў вершы з 1961 году, аднак сур’ёзную вядомасць атрымаў толькі ў 1980—1990 гг., калі з’явіліся першыя зборнікі рускага верлібра “Белы квадрат” і “Час Ікс”, а пасля Анталогія рускага верлібра. Быў адным з тэарэтыкаў верлібра (самы вядомы артыкул — “Ад чаго вольны вольны верш”, надрукаваны ў часопісе “Пытанні літаратуры” ў 1972 годзе. Перакладаў на рускую мову паэзію ХХ стагоддзя, перш за ўсё польскую і югаслаўскую. Узнагароджаны медалём польскага Міністэрства культуры, літаратурнай прэміяй Югаславіі “Залаты ключ Смедэрэва”.

Памёр 26 жніўня 1994 году ў Македоніі.

Чытайце таксама

Алена Стэпаненка

Алена Стэпаненка

Украінская паэтка, перакладчыца.

Міхаіл Лермантаў

Міхаіл Лермантаў

Расійскі паэт, празаік, драматург, мастак, афіцэр

Барыс Штэрн

Барыс Штэрн

Беларуска-ізраільскі паэт.

Джэром Дэвід Сэлінджэр

Джэром Дэвід Сэлінджэр

Аўтар адной кнігі — хто гэта? Былі выпадкі, калі пісьменнік напісаў адзін твор і замаўчаў

1426