№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Маргарэт Этвуд (Margaret Atwood)

Нар. у 1939

Маргарэт Этвуд

Маргарэт Элінор Этвуд (Margaret Eleanor Atwood) - канадская англамоўная пісьменніца, паэтка, літаратурны крытык, актывістка аховы навакольнага асяроддзя. Лаўрэатка шэрагу прэстыжных літаратурных прэмій, у тым ліку Букера (2006). Адна з найбольш вядомых англамоўных пісьменніц у свеце. Кавалерыня ордэна Канады. У 1987 годзе American Humanist Association уганаравала яе званнем Гуманіста году.

Нарадзілася 18 лістапада 1939 года ў Атаве. У 1961 годзе атрымала ступень бакалаўра ва універсітэце Таронта, у 1962 годзе - ступень магістра у Коледжы Рэдкліф у Кэймбрыджы (ЗША). Дзеля працы яе бацькі, энтамолага, у дзяцінстве Этвуд шмат часу прабавіла ў неабжытых раёнах на поўначы Канады, што істотна паўплывала на яе творчасць. У сталым веку яна працавала выкладчыцай у розных універсітэтах Канады. Яе публічная дзейнасць накіраваная на развіццё канадскай літаратуры. Этвуд — заснавальніца the Writers' Trust of Canada, творчай арганізацыі,мэта якой — падтрымка канадскіх пісьменнікаў. Яна таксама заснавала Паэтычную прэмію Грыфіна. У 2006 годзе Этвуд запатэнтавала LongPen — прыладу, якая дазваляе людзям дыстанцыйна падпісваць дакументы з дапамогай электроннага атраманту.

Этвуд — аўтарка пятнаццаці паэтычных зборнікаў. Многія яе вершы натхнёныя міфалогіяй, якой пісьменніцца захаплялася з ранняга дзяцінства. Найбольш вядомыя і прызнаныя яе раманы: The Edible Woman (1969), The Handmaid's Tale (1985: прэмія Атура Кларка (1987), прэмія генерал-гебурнатара (1985), шорт-ліст Букера (1986)), Cat's Eye (1988, шорт-ліст Прэміі генерал-губернатара (1988), шорт-ліст Букера (1989)), Alias Grace (1996: прэмія Джылера (Giller), шторт-ліст Букера (1996), штор-ліст прэміі генерал-губернатара (1996)), The Blind Assassin (2000: Букер-2000, шорт-ліст прэміі генерал-губернатара(2000)), The Penelopiad (2005).

 

Чытайце таксама

Святаслаў Альшэнка-Вільха

Святаслаў Альшэнка-Вільха

Літаратурны псеўданім украінскага паэта і празаіка, лёс якога пасля 1944 году невядомы

Юльян Тувім

Юльян Тувім

Польскі паэт і перакладчык Юльян Тувім нарадзіўся ў горадзе Лодзь у польскай габрэйскай сям’і

Мілаш Мацоўрак

Мілаш Мацоўрак

Чэшскі паэт, празаік, драматург, сцэнарыст

Рыку Коранэн

Рыку Коранэн

Фінскі пісьменнік. Нарадзіўся ў Турку. Дэбютаваў у 2003 годзе.

449