№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Арына Глінская (Арына Глінская)

(1909 — 1997)

Арына Глінская

Арына (Ірына) Глінская нарадзілася у Мсціславе Магілёўскай вобласці ў сям’і настаўнікаў. Закончыла Магілёўскі педагагічны тэхнікум (1926), манументальнае аддзяленне Вышэйшага мастацка-тэхнічнага інстытута ў Ленінградзе (1930). Працавала асістэнтам у Ленінградскім інстытуце інжынераў камунальнага будаўніцтва па кафедры Уводзіны ў архітэктурнае праектаванне і архітэктурная графіка (1930—1935), праектавальнікам у Архітэктурна-планіровачным упраўленні Ленгарвыканкама (1935—1938), кіраўніком групы малых формаў архітэктуры і афарбоўкі фасадаў (1938—1941). Удзельнічала ў Другой сусветнай вайне, узнагароджаная медалямі. У 1946 г. пасля дэмабілізацыі паступіла ў аспірантуру на кафедру мастацтваў у Ленінградскім дзяржаўным універсітэце імя Жданава, дзе ў 1950 г. абараніла дысертацыю на тэму “Развіццё галандскага рэалістычнага жанравага жывапісу ў першай чвэрці XVII ст.”, атрымала ступень кандыдата мастацтвазнаўства. Працавала асістэнтам у гэтай навучальнай установе (1949—1951), у Інстытуце імя Рэпіна (1951—1952) і па сумяшчальніцтве ў Інстытуце інжынераў будаўніцтва на архітэктурным факультэце, а пазней — старшым навуковым супрацоўнікам метадычнага аддзела Навукова-асветніцкага аддзела Эрмітажа. У беларускіх выданнях (газета “Камуніст”, альманах “Уздым”) выступала з вершамі і прозай з 1926 г., калі была сяброўкай Бабруйскай філіі “Маладняка”, у расійскіх — з 1930-х гг. Аўтарка п’есы “Дорога жизни” (1957), аповесці “Смирно, сердце!” (1965), вершаў, апавяданняў, шэрагу дапаможнікаў па методыцы выкладання выяўленчага мастацтва (“Как рисовать фигуру человека” і інш.).

Чытайце таксама

Войцех Кучак

Войцех Кучак

Польскі празаік, паэт, сцэнарыст, кінакрытык, спелеолаг

Кейт Шапэн

Кейт Шапэн

Амерыканская пісьменніца

Роберт Энтан Ўілсан

Роберт Энтан Ўілсан

Амерыканскі раманіст, эсэіст, філосаф, псіхолаг, анархіст

Марыя Шцястна

Марыя Шцястна

Нарадзілася ў Валашскім Мэзыржычы, у Астраве вывучала гісторыю мастацтва, цяпер жыве ў Празе і прафесійна займаецца вырабам ювелірных упрыгожанняў

1227