№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Генрых Кіршбаўм (Генрих Киршбаум)

Нар. у 1974

Генрых Кіршбаўм

Паэт, літаратуразнаўца. Нарадзіўся ў Маскве. Вывучаў славістыку ва ўніверсітэце Рэгенсбурга, абараніў доктарскую дысертацыю па творчасці Осіпа Мандэльштама. Выкладаў у Рэгенсбургу, Пасаў, цяпер прафесар Берлінскага ўніверсітэта імя Гумбальта. Аўтар шэрагу артыкулаў, прысвечаных рускай, польскай і беларускай культурам і літаратурам. Яго новая манаграфія “Im intertextuellen Schlangennetz. Adam Mickiewicz und polnisch-russisches (anti-)imperiales Schreiben” звяртаецца да творчасці Адама Міцкевіча і руска-польскай (анты)імперыяльнай паэтыкі.

Сферы зацікаўленасці: расійска-польскія літаратурныя сувязі, рамантызм і панславізм, сучасная беларуская паэзія, посткаланіяльная крытыка, рыторыка транскультуральнасці, метапаэтыка і аўтадэканструкцыя.

Жыве ў Берліне.

Чытайце таксама

Мантэгю Родс Джэймс

Мантэгю Родс Джэймс

Ангельскі пісьменнік, тэкстолаг і бібліёграф-медыявіст, майстар ghost story

Агата Крысці

Агата Крысці

Ангельская аўтарка дэтэктыўнай прозы, яе творы — адны з самых выдаваных за ўсю гісторыю чалавецтва

Аксана Данільчык

Аксана Данільчык

Паэтка, літаратуразнаўца, перакладчыца італьянскай літаратуры на беларускую мову

Эмілі Бронтэ

Эмілі Бронтэ

Ангельская паэтка, празаік. У яе гонар названы кратар на Меркурыі

2178