№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Ія Ківа (Ия Кива)

1984

Ія Ківа

Паэтка, перакладчыца, журналістка. Нарадзілася ў 1984 годзе ў Данецку, праз расійска-ўкраінскую вайну ў 2014 годзе пераехала ў Кіеў. Аўтарка паэтычных зборнікаў “Подальше от рая” (2018) і “Перша сторінка зими” (2019), а таксама кніг інтэрв'ю з беларускімі пісьменнікамі “Ми прокинемось іншими: розмови з сучасними білоруськими письменниками про минуле, теперішнє і майбутнє Білорусі” (2021). Яе вершы былі перакладзеныя на 15 моваў. Пераможца II паэтычнага турніру імя Нестара Летапісца (2019), лаўрэатка прэмій імя Юрыя Каплана (2013) і “Смолоскип” (2019), спецыяльнай узнагароды прэміі “ЛітАкцент” (2019), перакладчыцкай прэміі “Метафара” (2018; 2020), міжнароднага паэтычнага фестывалю паэзіі “Эмігранцкая ліра” (2016), міжнароднага паэтычнага конкурсу "Гайвароння" (2019) і інш.

Перакладае паэзію і эсэістыку з беларускай, польскай, украінскай, рускай на ўкраінскую і рускую мовы. Перакладчыца рамана Марыі Галіны “Автохтони” на ўкраінскую мову (2016), адна з перакладчыц зборніка Лесіка Панасюка “Крики рук” на рускую мову (2018), адна з перакладчыц паэтычных зборнікаў Дзмітрыя Строцава “Беларусь опрокинута / Беларусь перакулена” (2021 год) ) і Веніяміна Блажэннага “Світло мандрів і розлуки” (2021) на ўкраінскую мову. Як перакладчыца і рэдактарка дзіцячых кніг з ангельскай мовы на ўкраінскую супрацоўнічае з праектам “Піжамна бібліотечка” (PJ). Сябра Украінскага ПЭН-клуба. Стыпендыятка Gaude Polonia (2021).

Чытайце таксама

Лешак Энгелькінг

Лешак Энгелькінг

Польскі паэт, перакладчык, мастацтвазнаўца, літаратурны крытык

Бэла Шагал

Бэла Шагал

Пісьменніца, жонка і муза мастака Марка Шагала.

Сара Тысдэйл

Сара Тысдэйл

Амерыканская паэтка Сара Тысдэйл нарадзілася 8 жніўня 1884 году ў сям’і, што адносілася да забяспечанага сярэдняга класу

Роберт ван Гулік

Роберт ван Гулік

Нідэрландскі ўсходазнаўца, дыпламат, музыка, аўтар ангельскамоўных аповесцяў пра суддзю Дзі

420