№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Карл Увэ Кнаўсгар (Karl Ove Knausgård)

Нар. 1968

Карл Увэ Кнаўсгар

Нарвежскі пісьменнік. Нарадзіўся ў Осла, рос на востраве Тромёй і ў Крысціянсане.

Дэбютаваў у 1998 годзе раманам “Па-за светам” (Ute av verden), за які атрымаў Прэмію Асацыяцыі нарвежскіх крытыкаў (Kritikerprisen), прычым упершыню гэтай прэміяй быў уганараваны дэбютны твор. Яго другі раман, “Усяму свой час” (En tid for alt), атрымаў некалькі ўзнагародаў і быў намінаваны на Літаратурную прэмію Паўночнай рады (Nordisk råds litteraturpris).

Самы вядомы твор Кнаўсгара — шэсць аўтабіяграфічных раманаў пад назвай “Мая барацьба” (Min kamp). У краіне з насельніцтвам 5 млн чалавек кніга разышлася накладам у 450 тысяч асобнікаў і была перакладзеная на ангельскую, шведскую, дацкую і іншыя мовы.

Photo: Oktober and Thomas Wågström

Чытайце таксама

Антоніё Табукі

Антоніё Табукі

Аўтар раманаў, апавяданняў, нарысаў, тэатральных сцэнараў, куратар італьянскага выдання твораў Фэрнанду Пэсоа.

Макс Бірбам

Макс Бірбам

Ангельскі эсэіст, парадыст, мастак-карыкатурыст, кніжны ілюстратар

Анджэй Тшэбіньскі

Анджэй Тшэбіньскі

Польскі паэт, драматург, літаратурны крытык і публіцыст з "пакалення калумбаў"

Віторыё Альф'еры

Віторыё Альф'еры

Віторыё Альф'еры вядомы найперш як драматург. Ён аўтар таксама палітычных трактатаў, вершаў, мемуараў

1056