Скончыла лінгвагуманітарны каледж у Мінску (2012), вышэйшую адукацыю атрымала ў Нідэрландах.
З 2010 па цяперашні час — перакладчык і рэдактар фільмаў для праекта "Кінаконг". Перакладзеныя фільмы: "Таямніца Келза" (The Secret of Kells, 2017), "Васьмікласнікі не плачуць" (Achste Groepers Huilen Niet, 2016), "Падынгтан" (Paddington, 2016), "Пакуль ногі носяць" (The Bucket List, 2012) і іншыя. Адрэдагавала пераклады фільмаў "Маленькі прынц" (The Little Prince, 2015), "Цудоўна ласка" (Amazing Grace, 2016), "Форэст Гамп" (Forrest Gump, 1994), "Кніга Ілая" (The Book of Eli, 2009) і іншыя.
Таксама перакладае і рэдагуе фільмы для фестываляў кіно.
У 2016 пераклала кнігу “Хронікі Нарніі: пляменнік чараўніка”, якая стала фіналістам прэміі "Дэбют-2016".
Евангельская хрысціянка, замужам, жыве ў Мінску.