Перакладчыца. Нарадзілася ў Мінску. Скончыла Мінскі дзяржпедінстытут замежных моваў. У 1993—2001 гг. выкладала ангельскую мову і пераклад у Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце. У 1999—2008 гг. выкладала мастацкі пераклад на аддзяленні філасофіі і літаратуры Беларускага Калегіюма.
Перакладала творы Вірджыніі Вулф, Тэнэсі Ўільямса, Ўільяма Голдынга, Пола Остэра, Тоні Парсанза, Артура Голдэна і іншых. Пераклады друкаваліся ў часопісах “Крыніца”, “Дзеяслоў” і “ARCHE”.
Супольна з Ілонай Урабновіч і Змітром Саўкам пераклала “Гладыятара”, мультфільмы “Шрэк”, “Шрэк-2” і інш. У 2010—2015 гг. перакладала фільмы для тэлеканала “Белсат”, у тым ліку “Гіцляў”, “Ідэальнага мужа”, “Сямейку Смітаў”, “Медсястру Бэці”, “Рычарда ІІІ”.