№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Эма Лазарус (Emma Lazarus)

1849—1887

Эма Лазарус

Амерыканская пісьменніца. Нарадзілася ў сям'і багатага плантатара, нашчадка старадаўняй сефардскай (габрэйскай) сям'і, якая бегла ў Новы Свет з Партугаліі ад пераследу інквізіцыі.

Атрымала хатнюю адукацыю. Пачала публікаваць вершы ў 1866 годзе. Працяглы час займалася грамадскай дзейнасцю: уладкаваннем габрэйскіх уцекачоў, якія пакінулі падчас пагромаў Расійскую імперыю і прыбылі ў ЗША. У публіцыстычных артыкулах выкрывала амерыканскіх габрэяў за чэрствасць і абыякавасць.

Перакладала з іўрыту на ангельскую вершы "Залатога стагоддзя іспанскага габрэйства" (Егуда бен Галеві, Мошэ ібн Эзра, Ібн Гвіроль). Некаторыя з гэтых перакладаў увайшлі ў малітоўнікі.

У 1883 годзе французы падарылі ЗША Статую Свабоды. Статуя была гатовая і чакала транспартавання за акіян. Справа была за малым — пабудаваць п'едэстал, выдаткі за які былі ўскладзеныя на амерыканскі бок. Быў арганізаваны аўкцыён — паэты прадавалі раней не апублікаваныя вершы. Паводле ўмоваў конкурсу, верш, які збярэ найбольш сродкаў, будзе размешчаны на п'едэстале. У аўкцыёне ўзялі ўдзел Ўолт Ўітмэн, Генры Лангфэла, Брэт Гарт, Марк Твэн. Калі арганізатар аўкцыёна прапанаваў Эме Лазарус паўдзельнічаць, яна спачатку адмаўлялася, кажучы, што не можа складаць вершы на замову, на што арганізатар сказаў: "Успомніце бежанцаў з Расіі". Гэтага аказалася дастаткова. Праз два дні верш Эмы "Новы Калос" (The New Colossus) сабраў дваццаць адну тысячу даляраў і атрымаў першы прыз. Менавіта ён напісаны на пліце, што ўпрыгожвае п'едэстал Статуі Свабоды.

Чытайце таксама

Віслава Шымборска

Віслава Шымборска

Польская паэтка, эсэістка, літаратурны крытык, перакладчыца

Тэадор Нарбут

Тэадор Нарбут

Гісторык, археолаг, інжынер, бібліяфіл, апантаны даследчык гісторыі роднага краю

Кацярына Оаро

Кацярына Оаро

Пісьменніца

Фрэнк Рычард Стоктан

Фрэнк Рычард Стоктан

Амерыканскі пісьменнік і гумарыст, найбольш вядомы цяпер сваімі наватарскімі дзіцячымі казкамі, папулярнымі ў канцы ХІХ стагоддзя

907