№19: Нарвежскі вецер

№19: Нарвежскі вецер [18+]

Нумар, які мы прадстаўляем, досыць незвычайны. Па-першае, большасць перакладных тэкстаў у ім — празаічныя творы (ці хутчэй урыўкі з твораў) сучасных аўтараў, па-другое, яны былі спецыяльна абраныя для гэтага нумару нарвежскім выдаўцом і рэдактарам Крысціянам К’ельструпам і перакладзеныя Лідыяй Ёхансэн.

Чытаць далей

Станіслаў Ежы Лец (Stanisław Jerzy Lec)

1909-1966

Станіслаў Ежы Лец

Польскі паэт, філосаф, пісьменнік-сатырык і афарыст XX стагоддзя. 

Нарадзіўся 6 сакавіка 1909 году ў Лембергу (Аўстра-Венгрыя). У 1933 годзе скончыў Львоўскі ўніверсітэт. У 1941—1943 быў вязнем нацысцкага канцлагера. У 1946—1950 — аташэ Польскай місіі ў Вене. 

Дэбютаваў у 1933 годзе зборнікам вершаў “Колеры” (Barwy). Іншыя кнігі рэфлексійна-лірычнай паэзіі: “Палявы нататнік” (Notatnik polowy,1946), “Ерусалімскі рукапіс” (Rękopis jerozolimski, 1956), “Да Авеля і Каіна” (Do Abla i Kaina, 1961), “Паэмы, падрыхтаваныя да скоку” (Poema gotowe do skoku, 1964), а таксама сатырычных твораў і фрашак (зборнікі “Заасад”, 1935; “Шпацыр цыніка” (Spacer cynika, 1946); “Здзекуюся і пытаюся пра дарогу” (Kpię i pytam o drogę,1959, і інш.).

Майстар кароткага філасофскага парадоксу. У цыклах афарызмаў “Непрычасаныя думкі” (Myśli nieuczesane, 1957), “Новыя непрычасаныя думкі” (Myśli nieuczesane nowe, 1964) пры дапамозе жарту, іроніі, сарказму, алюзіі, гульні словаў выказваў пратэст супраць дагматызму і любых формаў гвалту над асобай.

Памёр Станіслаў Ежы Лец 7 мая 1966 году. Пахаваны ў Варшаве на могілках Павонзкі.

Чытайце таксама

Вольга Бабкова

Вольга Бабкова

Гісторык, архівыстка, пісьменніца

Ўільям Карлас Ўільямс

Ўільям Карлас Ўільямс

Амерыканскі педыятр і паэт, блізкі да колаў мадэрністаў і імажыстаў, натхняльнік Біт-пакалення

Джон Мэйсан Ніл

Джон Мэйсан Ніл

Ангельскі гімнограф, англіканскі святар

Аксана Драгаманава

Аксана Драгаманава

Украінская эмігранцкая пісьменіца, карыталася псеўданімам Аксана Гард

94