№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Юлія Новік

Нар. 1985

Юлія Новік

Нарадзілася ў Салігорску, дзе падчас навучання ў гімназіі друкавалася ў рэгіянальных выданнях. У 2008 годзе скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, факультэт міжкультурных камунікацый (французская і ангельская мовы).

Аўтар кнігі вершаў “Сонца за тэрыконамі” (Мінск: Мастацкая літаратура, 2007). Сябра суполкі “Літаратурнае прадмесце”. Друкавалася ў часопісах “Полымя”, “Маладосць”, “Вожык”, штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, у калектыўных зборніках “Свет на дваіх” і “Літаратурнае прадмесце”.

Разам з Вікай Трэнас з’яўляецца арганізатарам культурных мерапрыемстваў, у тым ліку франка-беларускіх, у межах нефармальнай творчай суполкі “Прома-група ВЮ”.

Працуе перакладчыкам з французскай мовы (інтэрнэт-праекты).

Аўтар серыі інтэрв’ю з маладымі творцамі ў розных відах мастацтва (друкаваліся ў асноўным на сайце “Родныя вобразы”) і іх перакладу на французскую мову, вядзе блог “Навіны беларускай культуры па-французску” (пераклады навін і ўласныя матэрыялы) на французскай мове.

Чытайце таксама

Альфрэд Дзёблін

Альфрэд Дзёблін

Нямецкі пісьменнік-мадэрніст, знакавая постаць экспрэсіянізму 10-20- х гадоў мінулага стагоддзя.

(Гектар Х'ю Манро) Сакі

(Гектар Х'ю Манро) Сакі

Брытанскі пісьменнік, чые дасціпныя, а часам змрочныя апавяданні былі сатырай на норавы эдвардыянскай Англіі

Эрых Марыя Рэмарк

Эрых Марыя Рэмарк

Адзін з самых вядомых нямецкіх пісьменнікаў ХХ стагоддзя

Уладзімір Караткевіч

Уладзімір Караткевіч

Беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, кінасцэнарыст

1332