№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Сігб'ёрн Обстфэльдэр (Sigbjørn Obstfelder)

1866–1900

Сігб'ёрн Обстфэльдэр

Нарвежскі празаік, драматург, паэт-мадэрніст.

Нарадзіўся ў Ставангеры, пачаў навучанне ва Універсітэце Осла — вывучаў філалогію і філасофію, праз два гады перавёўся на інжынерную справу. Скончыў навучанне ў ЗША, дзе жыў два гады. Шмат падарожнічаў — па Скандынавіі, Англіі, Германіі. За жыццё Обстфелер змяніў шмат прафесій, ніколі падоўгу не затрымліваючыся на адным месцы. Памёр ад сухотаў у Капенгагене ў 1900 годзе і быў пахаваны ў дзень, калі нарадзілася яго дачка — адзінае дзіця Обстфелера.

Яго першы зборнік "Вершы" (Digte, 1893) — адзін з ранніх узораў нарвежскай літаратуры мадэрнізму. Ён спрабаваў сябе і ў жанры апавядання, а таксама пісаў п'есы, артыкулы ў прэсу; падчас жыцця ў ЗША вёў дзённік. У яго працах адзначаюць уплыў Шарля Бадлера. Творы Обстфелера часта называюць літаратурным аналагам карцін Эдварда Мунка, які быў яго блізкім сябрам.

Яго вершы былі новым словам у нарвежскай літаратуры — без рыфмы і падзелу на строфы, аднак вельмі рытмічныя і меладычныя. Шмат месца ў творчасці Обстфелера як празаіка займае матыў адчужэння чалавека, а таксама страху мужчыны перад моцнай жанчынай. У яго тэкстах шмат пачуццёвасці, эратызму і адчування самоты чалавека ў сучасным свеце.

Чытайце таксама

Гілберт Кіт Чэстэртан

Гілберт Кіт Чэстэртан

Ангельскі празаік, паэт і эсэіст

Герман Чарлз Босман

Герман Чарлз Босман

Паўднёваафрыканскі пісьменнік, лічыцца найлепшым аўтарам кароткіх апавяданняў ПАР

Макс Бірбам

Макс Бірбам

Ангельскі эсэіст, парадыст, мастак-карыкатурыст, кніжны ілюстратар

Мігель дэ Сервантэс

Мігель дэ Сервантэс

Пісаць біяграфію сусветна вядомага пісьменніка і салдата Мігеля дэ Сервантэса Сааведры – справа абсалютна няўдзячная: творчасць яго даследаваная ўздоўж і ўпоперак, а жыццёвы шлях апісаны так, што нават бібліяграфія зойме шмат старонак

1085