№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Актавіё Пас (Octavio Paz)

1914 — 1998

Актавіё Пас

Мексіканскі празаік, паэт і дыпламат, даследчык цывілізацый Захаду і Усходу, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1990).

Актавіё Пас нарадзіўся 31 сакавіка 1914 году на ўскраіне Мехіка ў сям’і прагрэсіўнага палітычнага журналіста Актавіё Паса-старэйшага, адваката і прыхільніка грамадскіх рэформаў, і Жазэфіны Лазана Пас, сям’я якой паходзіла з гішпанскай правінцыі Андалусія. Насуперак сямейным традыцыям ён адмовіўся ад універсітэцкай адукацыі. У 1931 годзе сямнаццацігадовы Пас заснаваў свой першы літаратурны часопіс “Парэнча” (Barandal), а ў 1933 годзе выдаў дэбютны зборнік “Дзікі месяц” (Luna silvestre), удзельнічаў у антыфашысцкім пісьменніцкім кангрэсе ў Валенсіі (1937), быў на франтах грамадзянскай вайны ў Гішпаніі. У 1936 годзе выйшаў яго другі зборнік вершаў “Яны не пройдуць!” (No pasarán!). У 1944—1945 гг жыў у ЗША, у далейшым быў на дыпламатычнай службе ў Францыі, Індыі і іншых краінах, выкладаў у Еўропе і Амерыцы. У канцы 1940-х Актавіё Пас парваў з левымі сіламі, надрукаваў у Аргентыне матэрыялы пра сталінскія лагеры, чым выклікаў нападкі камуністычнай і леварадыкальнай прэсы (у тым ліку Жан-Поля Сартра).

Сусветную вядомасць Пасу прынесла кніга эсэ пра нацыянальную гісторыю і мексіканскі характар “Лабірынт самоты” (1950). Усяго выйшла каля пятнаццаці прыжыццёвых зборнікаў паэзіі Актавіё Паса, амаль трыццаць зборнікаў эсэ.

Актавіё Пас перакладаў на гішпанскую мову вершы Басё, Фэрнанду Пэсоа, Гіёма Апалінэра, Ў. К. Ўільямса, паэтаў Швецыі і іншых. Выдаваў часопісы “Тальер”, “Плюраль”, з 1976 да канца жыцця кіраваў часопісам “Буэльта”.

Быў сябрам Мексіканскай акадэміі мовы, ганаровым сябрам Амерыканскай акадэміі мастацтва і літаратуры. Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі (1977), Ерусалімскай прэміі (1977), гішпанскай прэміі Мігеля дэ Сервантэса (1981), Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1990) і іншых нацыянальных і міжнародных прэмій. У Мексіцы створаны Фонд Актавіё Паса і прэмія яго імя за крытыку і эсэістыку.

Чытайце таксама

Тон Тэлеген

Тон Тэлеген

Нідэрландскі паэт і празаік Тон Тэлеген (сапраўднае імя — Антоніюс Ота Германус) знакаміты сваімі парадаксальнымі казкамі для дзяцей і дарослых

Крысціян К'ельструп

Крысціян К'ельструп

Рэдактар выдавецтва Aschehoug і літаратурна-палітычнага часопіса Samtiden.

Вацлаў Граб’е

Вацлаў Граб’е

Чэшскі паэт, адзін з галоўных прадастаўнікоў біт-пакалення ў Чэхаславакіі

Жан Както

Жан Както

"Чалавек-аркестр" французскай культуры, выявіўся ў разнастайных галінах мастацкай дзейнасці.

400