№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Вольф Рубінчык

Нар. 1977

Вольф Рубінчык

Перакладчык, палітолаг, публіцыст, даследчык гісторыі шахмат. Нарадзіўся ў Мінску. Скончыў сярэднюю школу №79 Мінска (1994), Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт па спецыяльнасці "Паліталогія" (1999), аспірантуру РІВШ БДУ (2002), курсы павышэння кваліфікацыі вытворчасці "Мінская пошта" РУП "Белпошта" (2011), курсы Міжнароднага цэнтра ідыша пры Сусветным яўрэйскім кангрэсе (2014).

Працаваў рэдактарам часопіса, выкладчыкам, сацыёлагам, паштальёнам. Займаўся публіцыстыкай, выдаваў газету "Анахну кан" (2002), часопіс "Шахматы-плюс" (2003—2004) і бюлетэнь "Мы яшчэ тут!" (2003—2009), актыўна супрацоўнічаў з часопісамі "АRCHE" і "Роднае слова".

Перакладае пераважна з ангельскай, французскай і ідыша. З апошняй пераклаў на беларускую асобныя творы М. Кульбака, Л. Найдуса, М. Фельзенбаўма, І. Харыка, Шолам-Алейхема і інш.

Аўтар кніг "На шахматныя тэмы" (2007), "Жывуць вольныя шахматы" (2010), "На яўрэйскія тэмы" (2011), "На ізраільскія тэмы" (2011), "З гісторыі Беларусі шахматнай" (2012), "Нарысы шахматнай мінуўшчыны і будучыні" (2014), "Выйшла кніга" (Мінск, 2017).

 

Чытайце таксама

Пэт Паркер

Пэт Паркер

Афраамерыканская паэтка-лесбіянка і актывістка.

Амбраз Бірс

Амбраз Бірс

Амерыканскі пісьменнік і журналіст, выбітны публіцыст-сатырык свайго часу.

Катры Вала

Катры Вала

Адна з самых вядомых паэтак Фінляндыі, мадэрнізатарка фінскай паэзіі

Роберт Рос

Роберт Рос

Ангельскі мастацтвазнаўца і літаратурны крытык канадскага паходжання, сябра Оскара Ўайлда

216