№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Мікола Татур

1919-2001

Мікола Татур

Беларускі перакладчык, паэт, крытык.

Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і. З 1931 г. выхоўваўся ў Бабруйскім дзіцячым доме. Скончыў факультэт мовы і літаратуры Мінскага настаўніцкага інстытута (1937), да 1941 г. настаўнічаў у гарадах Сянно Віцебскай вобласці і Друскеніках (цяпер Літва). Падчас Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у партызанскім руху. Быў цяжка паранены і доўга лячыўся ў шпіталях. З 1944 г. — рэдактар, загадчык рэдакцыі Дзяржаўнага выдавецтва БССР, выдавецтва «Полымя». У 1966—1970 гг. — дырэктар Беларускага аддзялення Літаратурнага фонду СССР, у 1970—1979 гг. — дырэктар Бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП БССР.

Літаратурную працу пачаў у 1948 г. Пераклаў з рускай мовы «Кладоўка сонца» М. Прышвіна (1948), «Школа» А. Гайдара (1948), «Стажары» А. Мусатава (1950), «Паўночная Аўрора» М. Нікіціна (з В. Зубам, 1953), «Журбіны» У. Кочатава (1955), «Далёка ад Масквы» В. Ажаева (з У. Шахаўцом, 1951), «Запіскі майго калегі» Р. Рэлеса (1960), з польскай — «Мараль пані Дульскай» Г. Запольскай (часопіс «Полымя», 1958), «Грамадзяне» К. Брандыса (з Я. Міско, 1958), Я. Івашкевіча, Я. Гушчы і інш.; з украінскай — апавяданні А. Вішні, п’есу В. Шчогалева «Бярозка» (1958). У яго перакладзе выйшлі раманы «Дзень нараджэння» А. Венцлавы (з С. Дзяргаем, 1961), «Трэція пеўні» А. Лупан (1971), «Чародка белых варон» Э. Бээкман (1973), «Зялёная зорка» У. Умарбекава (1976), «Скалакі» А. Ірасека (з Я. Васілёнкам, 1974), пастаўлены п’есы «Гросмайстарскі бал» І. Штэмлера, «Дзівак» Н. Хікмета, «Вясёлы тракт» Б. Васільева, «Варшаўская мелодыя» Л. Зорына, «Пэпі — Доўгая Панчоха» (інсцэніроўка па аповесці Астрыд Ліндгрэн), «Восем лялек і адзін мядзведзік» І. Юргялевіч і інш.

(Паводле Вікіпедыі)

Чытайце таксама

Гай Валерый Катул

Гай Валерый Катул

Старажытнарымскі паэт перыяду позняй рэспублікі, найбольш значны з кола неатэрыкаў, “новых паэтаў”

Жорж Санд

Жорж Санд

Французская пісьменніца

Обры Бёрдслі

Обры Бёрдслі

Ангельскі графік, ілюстратар, дэкаратар, пісьменнік, прадстаўнік эстэтычнага руху 1890-х гадоў

Кацярына Оаро

Кацярына Оаро

Пісьменніца

463