№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Хорас Ўолпал (Horace Walpole)

1717—1797

Хорас Ўолпал

Хорас Ўолпал, чацверты граф Орфард — ангельскі пісьменнік, заснавальнік жанру гатычнага рамана і адзін з заснавальнікаў ангельскага перадрамантызму з яго цікаўнасцю да Сярэднявечча.

 

Нарадзіўся 24 верасня 1717 году ў сям’і прэм’ер-міністра, главы партыі вігаў Роберта Ўолпала. Атрымаў добрую класічную адукацыю ў Ітане, потым вучыўся ў Кембрыджы і скончыў навучанне падарожжам па Еўропе, наведаўшы Францыю, Швейцарыю і Італію. Па вяртанні атрымаў месца ў парламенце.

 

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1758 годзе, выдаўшы “Каталог венцаносных і высакародных аўтараў” (A Catalogue of the Royal and Noble Authors of England, 2 vls), потым надрукаваў “Анекдоты з гісторыі жывапісу ў Англіі” (Anecdotes of Painting in England, 4 vls, 1762—1771). У 1764 ананімна выйшаў “Замак Отранта” (The Castle of Otranto), першы гатычны раман, дзеянне якога адбываецца ў эпоху першага крыжовага паходу. У наступным творы — “Таямнічая маці” (The Mysterious Mother, 1768) — Ўолпал паспрабаваў перанесці гатычны жанр у п’есу, аднак на сцэне яна і не была пастаўленая. У 1768 годзе выйшаў гістарычны твор Ўолпала “Сумневы адносна характару жыцця і царавання караля Рычарда ІІІ” (Historic Doubts on the life and Reign of King Richard the Third), а пасмяротна былі надрукаваныя мемуары “Апошнія дзесяць гадоў царавання Георга ІІ” (Last Ten Years of the Reign of George II, 1846) і лісты.

 

У 1785 годзе ў шасці экземплярах былі надрукаваныя “Іерагліфічныя казкі”, перавыдадзеныя толькі ў ХХ стагоддзі — зборнік кароткіх гісторый у традыцыях ангельскага літаратурнага абсурду.

 

Памёр Хорас Ўолпал 2 сакавіка 1797 ва ўласным доме.

Чытайце таксама

Максім Багдановіч

Максім Багдановіч

Беларускі паэт, літаратурны крытык, адзін з пачынальнікаў беларускага мастацкага перакладу

Тадэвуш Ружэвіч

Тадэвуш Ружэвіч

Польскі паэт, празаік, драматург і перакладчык.

Эрнст Тэадор Амадэй Гофман

Эрнст Тэадор Амадэй Гофман

Нямецкі пісьменнік-рамантык, кампазітар, дырыжор, мастак, музычны крытык, юрыст

Жан-Жазэф Рабэарывелу

Жан-Жазэф Рабэарывелу

Многімі лічыцца першым афрыканскім паэтам-мадэрністам

950