№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Х. Д. (H. D.)

(1886-1961)

Х. Д.

Амерыканская паэтка, раманістка і мемуарыстка. Друкавалася пад псеўданімам Х. Д. (H. D.). Імя аўтаркі часта асацыюецца з мадэрнісцкім рухам пачатку ХХ ст.

Хільда Дулітл (Hilda Doolittle) нарадзілася ў амерыканскім горадзе Бетлехем, штат Пенсільванія. Адукацыю атрымала ў прыватных школах. У 1901 годзе яна пазнаёмілася і пасябравала з паэтам Эзрам Паўндам, які адыграў вялікую ролю як у яе творчасці, так і ў асабістым жыцці.

У каледжы Брын Мор, у які яна паступіла вывучаць грэцкую літаратуру, Х. Д. правучылася ўсяго паўтара года. Там паэтка сустрэлася з Мэрыян Мур і Ўільямам Карласам Ўільямсам. Наступныя пяць гадоў Х. Д. прабавіла дома, чытаючы грэцкую і лацінскую літаратуры і займаючыся паэзіяй.

Яе першыя творы, гісторыі для дзяцей, з’явіліся ў друку паміж 1909 і 1913 гадамі, пераважна пад іменем Эдыт Грэй.

У 1907 годзе Х. Д. заручылася з Паўндам. Бацька паэткі не ўхваляў гэтых стасункаў, і калі ў 1908 годзе Эзра Паўнд з'ехаў у Лондан, заручыны былі скасаваныя.

У 1911 годзе Х. Д. едзе ў Вялікабрытанію, дзе распачынае больш сур’ёзную кар’еру паэткі. Яна мела намер прабавіць у Еўропе толькі лета, але засталася на ўсё жыццё.

Тут Х. Д. пазнаёмілася з паэтам Рычардам Олдынгтанам, за якога выйшла замуж, хоць і не надоўга.

Разам з Олдынгтанам і Паўндам яны зрабіліся пачынальнікамі новага кірунку ў літаратуры, абвясціўшы сябе “трыма сапраўднымі імажыстамі”. Акрамя ўласнай паэзіі Х. Д. і Олдынгтан запусцілі серыю паэтычных перакладаў. Х. Д. для яе перакладала драмы Эўрыпіда.

Творы Х. Д. характарызуюцца надзвычайнаю моцай яе вобразаў, ашчаднасцю ў мове і шматлікімі зваротамі да класічнай міфалогіі. Цягам яе жыцця паэзія Х. Д. не атрымала шырокай славы і ўхвалы, часткова праз тое, што яе імя асацыявалася з рухам імажыстаў, хаця яе ўласны паэтычны голас пераадолеў межы гэтага літаратурнага руху, сведчаннем чаго могуць быць яе аб’ёмныя творы, што пабачылі свет асобнымі кнігамі: “Трылогія” і “Алена ў Егіпце”.

Агулам пры жыцці паэткі выйшла каля тузіна яе паэтычных кніг і некалькі кніг празаічных.

Памерла Х. Д. у 1961 годзе ў Цюрыху, праз некалькі месяцаў пасля інсульту. Яе парэшткі былі перавезеныя ў родны Бетлехем.

Адкрыццё паэзіі Х. Д. наноў адбылося ў 1970-я гады са з’яўленнем фемінісцкай літаратурнай крытыкі. 

Чытайце таксама

Роберт ван Гулік

Роберт ван Гулік

Нідэрландскі ўсходазнаўца, дыпламат, музыка, аўтар ангельскамоўных аповесцяў пра суддзю Дзі

Ян Мілчак

Ян Мілчак

Славацкі аўтар апавяданняў, радыё і тэатральных п'ес, а таксама казак

Хінемаана Бэйкер

Хінемаана Бэйкер

Паэтка і музыка з Новай Зеландыі.

Юльян Урсын Нямцэвіч

Юльян Урсын Нямцэвіч

Беларускі польскамоўны паэт, празаік, драматург і палітычны дзеяч, прадстаўнік польскага Асветніцтва

1176