№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Янка Запруднік (Янка Запруднік)

(нар. 1926)

Янка Запруднік

Беларуска-амерыканскі гісторык і публіцыст, актыўны дзеяч беларускай дыяспары ў ЗША.

Сапраўднае імя — Сяргей Вільчыцкі. Нарадзіўся ў мястэчку Мір (цяпер Карэліцкі раён). У 1942 годзе скончыў пачатковую школу ў Міры, а ў Баранавічах — прагімназію і тры курсы гандлёвай школы. Належаў да Саюза беларускай моладзі. З 1944 года ў Германіі, служыў у нямецкім войску, пасля заканчэння вайны да траўня 1946 знаходзіўся ў лагеры ваеннапалонных у амерыканскай зоне акупацыі.

Каб застацца ў беларускім лагеры ў Рэгенсбургу і атрымаць статус “перамешчанай асобы”, якога былы ваеннапалонны ніяк не мог мець, узяў прозвішча Янка Запруднік, захаваўшы яго на ўсё жыццё.

У 1948 выправіўся працаваць у шахты Вялікабрытаніі. У 1954 годзе скончыў гістарычны факультэт Лёвенскага каталіцкага ўніверсітэта ў Бельгіі. З 1957 году жыве і працуе ў ЗША.

У 1969 г. у Нью-ёркскім універсітэце абараніў дысертацыю, атрымаўшы ступень доктара гістарычных навук. Выкладаў гісторыю Расіі і СССР у Квінскім каледжы Нью-Ёркскага гарадскога ўніверсітэта (1970—1975), гісторыю і сучасную палітыку Беларусі ў Калумбійскім універсітэце (1994).

Чытайце таксама

Ігар Кулікоў

Ігар Кулікоў

Паэт і перакладчык.

Уладзімір Арлоў

Уладзімір Арлоў

Беларускі гісторык, празаік, эсэіст, паэт, папулярызатар гісторыі

Рышард Крыніцкі

Рышард Крыніцкі

Польскі паэт, перакладчык і выдавец, прадстаўнік літаратурнай групы “Новая хваля” (Nowa Fala)

Аксана Забужка

Аксана Забужка

Украінская паэтка, пісьменніца, літаратуразнавец, публіцыст

2009